![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2010
Wydawca: Беларускае гістарычнае таварыства
Wymiary: 305 с., 25 см
Kategoria: Historia
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [2500]
Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і на балянс сілаў ва Ўсходняй Эўропе ў цэлым. 20 кастрычніка 1655 г., у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы. У выніку вуніі былі прыняты тры асноватворныя дакумэнты. Па-першае, акт аб дзяржаўным саюзе паміж Швэцыяй і Літвой. Гэтае пагадненьне падпісалі 1172 прадстаўнікі літоўскай палітычнай нацыі. Па-другое, літвіны прынялі зварот да эўрапейскай супольнасьці, у якім патлумачылі прычыны разрыву вуніі з Польшчай і заключэньня саюзу са Швэцыяй. Па-трэцяе, 23 кастрычніка 1655 г. была заснавана Рада швэдзкай Літвы на чале з Бэнгтам Шутэ, намесьнікам швэдзкага караля ў Літве.
Autorzy białoruscy: Катлярчук Андрэй
Katalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор
Кніга апісвае гісторыю беларуска-швэдзкіх дачыненьняў зь Сярэднявечча і па сёньняшні дзень. Шырака асьвятляюцца пытаньні, якія дагэтуль не атрымалі належнага разгляду - швэдзкага куль-турнага ўплыву на старажытнае Полацкае княства, характару гаспадарчай дзейнасьці вікінгаў на беларускіх земляху старажытнасьці, падзеяў Вялікай Паўночнай вайны на тэрыторыі нашай краіны. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай роднай зямлі. Więcej »
Андрэй Котлярчук (1968 г.н.) - гісторык, дактарант унівэрсытэту Паўднёвага Стакгольму. Спэцыялізуецца на беларуска-летувіска-швэдзкіх і беларуска-расійскіх дачыненьнях XVII-XVIII стст. Аўтар манаграфіі "Праздничная культура в городах России и Белоруссии XVII века: официальные церемонии и крестьянская обрядность" (СПб., 2001). З кнігі Андрэя Котлярчука мы даведаліся, што праца Яўстаха Тышкевіча "Listy o Szwecji" 1846 году была першай ман... Więcej »