Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1972
Wydawca: Мастацкая літаратура
Wymiary: 88с.
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 1972 by Сяргей Панізнік
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Сяргей Панізнік у сваёй новай кнізе застаецца верным тэме ўслаўлення роднай зямлі і яе народа. Сяргей Панізнік (нар. 10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982-96 — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992-94 — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996-99 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы. Друкуецца з 1959 (мае псеўданім Сяргей Папар). У зборніках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі…» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997) — услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа. Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці. Піша для дзяцей: зборнікі вершаў «Адкуль вясёлка п'е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999).
Autorzy białoruscy: Панізнік Сяргей
Wydawnictwa białoruskie: Мастацкая літаратура
Katalog: Kamunikat.org
Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Więcej »
Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса. Выкрываюцца чалавеканенавісніцкія ідэі фашызму, народная памяць заклікае да пільнасці перад пагрозай новага замаху імперыялістычнай р... Więcej »
Новую кнігу паэта складаюць вершы пра гісторыю і сучаснасць. пра родную зямлю — мацярык жыццёвых клопатаў чалавека. У зборнік уключана таксама паэма-маналог «Рэстаўрацыя Хвіліны». Więcej »
У гады Вялікай Айчыннай вайны Асвейшчына, як i ўся тэрыторыя Беларусі, была акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія прынеслі нашаму народу незлічоныя бедствы. Сотні вёсак былі спалены разам з людзьмі, тысячы жанчын, старых, дзяцей вывезены ў канцэнтрацыйныя лагеры. Многіх беларускіх дзяцей выратавалі ад смерці латышы, даўшы ім ежу, прытулак, ласку. Аб усім гэтым расказваецца ў брашуры С. Панізніка «Пасля вогненных вёсак...». Więcej »
Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы. Więcej »