Miejsce wydania: Прага
Data wydania: 2011-09
Zespół redakcyjny: Станкевіч Юрка, Васілевіч Ганна
Copyright © 2006-2011 by Крывія
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Прэзэнтацыя кніжак Зянона Пазьняка. 20 год таму, 25-га жніўня 1991, Беларусь абвясьціла сябе сувэрэннай дзяржавай, незалежнай ад Савецкага Саюзу. Дзякуючы дамаганьням парляманцкай апазыцыі (фракцыі БНФ), Вярхоўны Савет 12-га скліканьня фармальна надаў дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу. Поў году пазьней, у лістападзе таго-ж году, кіраўнік незалежнай Беларусі, разам з кіраўнікамі незалежных Расіі й Украіны, пастанавілі зьліквідаваць Савецкі Саюз. З нагоды 20-тых угодкаў гэтых падзеяў, сп. Зянон Пазьняк, старшыня тагачаснай апазыцыйнай фракцыі БНФ, наведаў 27-га жніўня 2011 г. беларусаў Прагі, дзеля прэзэнтацыі сваіх новых кніжак, што насьвятляюць тую гістарычную пару: "Сэсія Незалежнасьці", "Дэпутаты Незалежнасьці," "Цяжкі Час" і іншыя. Пасьля самой прэзэнтацыі, сп. Пазьняк падзяліўся сваімі ўспамінамі на тыя напружаныя жнівеньскія дні. Ён падчыркнуў, што незалежніцкая дэпутацкая апазыцыйная фракцыя складала тады толькі 8% усяго парляманту. Камуністычная бальшыня дэпутатаў тады на нейкі час разгубілася, бо сытуацыя ў савецкай сталіцы, Маскве, стала вельмі няяснай, пасьля няўдачнага анты-гарбачоўскага пучу.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Крывія
Гэты нумар часопіса ў значнай ступені прысвечаны бадай адной самых знамянальных датаў у культурнай гістоыі Беларусі. 6 жніўня 1517 года была надрукаваная першая беларусая (беларускамоўная) кніга. У 2017 годзе мы будзем адзначаць пяцьсотгоддзе беларускага кнігадрукавання. Паўтысячы гадоў таму Францішкам Скарынам з Полацку былі надрукаваныя яго пераклады біблейскіх тэкстаў. Пачаткам пачатку беларускага кнігадруку лічыцца выхад у свет Псал... Więcej »
2014 год адзначаны шматлікімі юбілеямі, зьвязанымі з падзеямі, што значна паўплывалі на хаду беларускай гісторыі, разьвіцьцё беларускай тоеснасьці і фармаваньне сучасных межаў Беларускай дзяржавы. Пералік гэтых падзеяў складаецца зь 500-годзьдзя Аршанскай бітвы, 75-годзьдзя ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР , 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нацыстоўскай акупацыі. Кожная з гэтых падзеяў наўпростава ці ўскосна асьвятляецца ў гэтым ... Więcej »
Зь вялічэзным смуткам мы разьвіталіся зь Юркам Станкевічам, шматгадовым рэдактарам часопісу “Крывія”, лідэрам і сымбалем беларускай грамады ў Чэхіі. Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Вільні і быў настарэйшым з трох сыноў вядомага прафэсара Яна Станкевіча і ягонай жонкі-чэшкі Марыі Навакавай. Прыхільнасьць Яна Станкевіча да ідэі незалежнасьці Беларусі вымусіла яго і ягоную сямью пакінуць Радзіму. Спачатку была Прага, потым паваенная амэрыканск... Więcej »
Ласкава запрашаем вас на літаратурна-мастацкі вечар, дзе галоўны рэдактар Сяргей Календа і галоўны мастак Васіліса Паляніна-Календа распавядуць пра мастацтва і літаратуру незалежнага, непадцэнзурнага часопісу Макулатура, а таксама пачытаюць урыўкі з найбольш цікавых тэкстаў пісьменьнікаў, якія трапілі на старонкі нумароў “Макулатура 3 – Без Галавы” і “Макулатура 4 – Дзёньнікі па Англіі”. Więcej »
Звычайна, калі размова тычыцца беларускіх меншасцяў у суседніх з Беларуссю краінах ЕС, згадваюцца беларусы Польшчы ці Летувы. Аднак, паводле афіцыйных дадзеных найбольшая колькасць этнічных беларусаў пражывае ў Латвіі, якая з розных прычынаў застаецца менш заўважнай. Пра сітуацыю беларусаў у Латвіі распавядае Вячка Целеш, старшыня “Аб’яднання мастакоў беларусаў Балтыі “Маю гонар”. Więcej »
6-7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя Беларусаў Балтыі і замежжа, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Więcej »
Займаючыся падрыхтоўкай матэрыялаў дзеля часопісу “Belarusian Review” я рэгулярна праглядаю англамоўныя навіны пра Беларусь ад розных агенцыяў навінаў, у тым ліку і афіцыйнай беларускай агенцыі навінаў БелТА, якая сябе пазіцыянуе як “нацыянальную крыніцу навінаў”. У падрыхтоцы сёлетняга вясновага нумару я натрапіў на навіну пра адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі Янку Купалу ў Рызе, у тэксьце якой была наступная фраза “...the founder and first... Więcej »
Каля двух дзясяткаў беларусаў сабраліся каля амбасады Беларусі ў Празе. Прысутныя разгарнулі плякаты з заклікамі да байкоту і ў падтрымку палітвязьняў, а таксама зладзілі імправізаваную выставу сатырычных малюнкаў на тэму выбараў. Сам будынак амбасады ачапілі супрацоўнікі праскай паліцыі. Яны правяралі і перапісвалі дадзеныя ўдзельнікаў акцыі, а таксама журналістаў. Мы налічылі 12 машынаў паліцыі, якія дзяжурылі побач з будынкам. Некато... Więcej »
У першым беларускім гостэлі ў Празе гучыць беларуская мова й падаюць беларускія стравы. Над уваходам — бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта першае месца такога кшталту ў Чэхіі.У беларускім гостэлі ў Празе ўжо жывуць некалькі студэнтаў Гаспадыня гостэлю — ураджэнка Беларусі. Пераехала ў Прагу 8 гадоў таму. Więcej »
Напярэдадні Дня Волі, у суботу 24-га сакавіка, беларуская грамада пайшла на Альшанскія могілкі ў Празе, каб ушанаваць памяць беларускіх дзеячоў, тут пахаваных: прэзыдэнтаў БНР Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі, ды беларускага сьпевака сусьветнай славы - Міхася Забэйды-Суміцкага. Неўзабаве далучыўся да пераважна маладых сяброў грамады й вуніяцкі сьвятар Андрусь Абламейка, які, разам з прысутнымі памаліўся за беларускі народ. Więcej »