Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2007
Wydawca: Кнігазбор
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2007 by Гібок-Гібкоўскі А.
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард. Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ", газетах "Народная воля", "Свабода", "Настаўніцкая газета", "Звязда", "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "Народная газета", часопісах "Роднае слова", "Беларусь", "Нёман", "Маладосць", "Horizons. Горизонты" і іншых выданнях. За лепшую журналісткую працу 1999 года у Рэспубліцы Беларусь атрымаў званне лаурэата прэміі "Залатое пяро" БСЖ, а ў 2001 годзе за цыкл філасофска-публіцыстычных матэрыялаў "Анатомія жыцця" ў часопісе "Беларусь" стаў лаурэатам прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне журналістыкі. Пасля закрыцця у 2004 года часопіса "Беларусь" з лютага 2005 года працаваў у часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ". Пасля закрыцця гэтага часопіса у канцы 2007 года супрацоўнічае з вядучымі выданнямі Беларусі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі вершаў "Насамрэч" (2007), пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радыры "Прыгоды Чыпаліны" (2010) .
Autorzy białoruscy: Гібок-Гібкоўскі Алесь
Katalog: Kamunikat.org
“Лідачка... Марына... Тамара... Ларыса...” Жаночыя імёны, як назойлівыя пчолы, настойліва ўсплываюць у куточках памяці Сяргея Андрэевіча, і кожная з іх нібы імкнецца ўджаліць, хоць і соладка, але адначасна і востра балюча… Самым патаемным і дарагім з усіх для яго быў куточак, дзе назаўсёды застаўся вобраз Лідачкі – першага кахання, мілай дзяўчынкі-смугляначкі з такіх далёкіх ужо шасцідзясятых… (фрагмент) Więcej »