Матывацыя супраціву

Матывацыя супраціву

Кніга апытанняў

Miejsce wydania: Вільня - Беласток

Data wydania: 2011

Redaktor: Дынько Андрэй, Булгакаў Валер

Wydawca: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства

ISBN: 83-60456-32-1

Kategoria: Prawa człowieka; Społeczeństwo

Copyright © 2011 by Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Гутаркі правёў Алесь Пілецкі; Дызайнер па вокладцы Антон Баранаў; Вёрстка Зміцер Гупянец

Ставячы пытанні пра матывацыю і шляхі да супраціву, мы зыходзілі з пэўных гіпотэз. Беларусь успрымаецца даследчыкамі і актывістамі як краіна з крайне нізкім узроўнем «жывых» грамадзянскіх традыцый і палітычнай культуры актыўнага ўдзелу (participatory political culture), як краіна, дзе падпарадкаванне асобы дзяржаве з’яўляецца нормай, а прынцып «мая хата з краю» дамінуе нават сярод прасунутых колаў грамадства. У гэтых умовах грамадзянская супольнасць можа паўставаць толькі праз унутраны пратэст, які вырастае з асэнсавання ўласнай адрознасці ці імкнення стаць адрозным. Да такога пратэ­сту падштурхоўвае нетыповы для паспалітага грамадзяніна жыццёвы досвед (набыты пры адносінах з пэўнымі людзьмі – такімі ж «белымі варонамі» або дзякуючы камунікацыі з іншымі грамадствамі і культурамі) або, як гэта ні пара­даксальна, уласныя традыцыі ў кантэксце карпаратыўнай дзяржавы, дзе была пэўная прастора для так званага «актывізму». (Віталь Сіліцкі, з прадмовы да выдання)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле