Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2003
Wydawnictwo/ drukarnia: РУП "Белкартаграфія"
Wymiary: 12с.: іл., карт.
ISBN: 985-6625-13-0
Kategoria: Historia; Literatura dla dzieci
Copyright © 2003 by Белкартаграфія
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [1237]
Sygnatura: XII.2.ATL
Атлас гісторыі Беларусі старажытных часоў раскажа пра тое, як з'явіліся на нашай зямлі людзі, як яны жылі ў мінулыя часы. Вы даведаецеся пра тое, як выглядалі нашы продкі, чым яны займаліся. Вы знойдзеце адказы на пытанні, чым адрозніваліся старажытныя людзі ад сучасных, а ў чым былі падобныя на нас. Гэты атлас таксама паведаміць вам пра межы апошняга ледавіка, пра тое, хто такія індаеўрапейцы. 3 яго дапамогай вы знойдзеце адказы на пытанні, дзе і калі людзі пачалі карыстацца металамі, а таксама хто такія старажытныя балтыі і старажытныя славяне, дзе яны жылі і як. Кожная тэма ў атласе займае дзве старонкі і мае ўнутраны падзел. Спачатку ідзе тэкст з тлумачэннямі па тэме, затым узор паселішча, выгляд чалавека, прылад працы, здабыткаў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Потым змешчаны карты з каментарыямі. Трэба ўважліва чытаць тое, што напісана на картах і побач з імі. Але ёсць карты, дзе няма сучасных межаў Беларусі. I калі вы не можаце знайсці Беларусь на іншых картах, проста звяртайцеся да карты, што змешчана ніжэй. Зрабіўшы так некалькі разоў, вы болей не будзеце губляцца, калі межы Беларусі не нанесеныя на карту.
Katalog: EEDC