Tom: У двух тамах. Т. 1
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2007
Redaktor: Чамярыцкі В. А.
Wydawca: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы
Wydawnictwo/ drukarnia: Беларуская навука
ISBN: 978-985-08-0875-2 (Т. 1)
Kategoria: Wiedza o literaturze
Copyright © 2006 by Калектыў аўтараў; Беларуская навука, афармл.
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [1169]
Sygnatura: III.2.HIS
Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастац-кай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцверджання. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу. Развіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца актуальнымі патрэбамі і густамі часу, культурна-гістарычнымі ўмовамі жыцця грамадства. Яно абапіраецца таксама на духоўны вопыт папярэдніх пакаленняў, культурныя традыцыі мінулага, якія з'яўляюцца неабходным сродкам сувязі эпох, захавання пераемнасці і адначасова служаць жыватворным фактарам культурнага прагрэсу. Лепшыя традыцыі мінулага актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новага.
Katalog: EEDC
Пераход ад даўняй да новай літаратуры, заняпад старой сістэмы літаратурных жанраў і працэс фарміравання новай жанравай сістэмы, выпрацоўка новых мастацкіх прынцыпаў і творчых метадаў адбываліся на беларуекіх землях вельмі марудна і расцягнуліся на стагоддзі. Той уздым і росквіт, тыя станоўчыя тэндэнцыі, што назіраліся ў літаратуры ў эпоху Рэнесансу і ранняга Барока, у надзвычай неспрыяльных гістарычных умовах другой паловы XVII—XVIII ст... Więcej »