![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Наваполацк
Data wydania: 2002
ISBN: 985-6592-29-1
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2002 by Райончак М. А.
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [1327]
Sygnatura: IV.1.RAJ
UKD: 821.161.3
Літаральна за кожным ці то празаічным цІ то пазтычным радком Міхася Райчонка праглядаецца датклівая і лагодная душа, якая аж па крам поўніцца Беларушчынай. Пры гэтым Беларушчыну тут трэба ўспрымаць не як нейкае асветніцтва, а як форму пратэсту супраць гвалту, невуцтва і бсздуховасці. Чытаючы той жа «Каінаў дым» — адно з самых лепшых, як на мой густ, Міхасевых апавяданняў, — падсвядома паглыбляешся ў бяздонніцу перажыванняў герояў, пастаўленых жорсткім лёсам перад альтэрнатывай жыцця й смерці. Кранае сэрца і тое, што апавяданьнне, як і іншыя ягоныя творы, напісаныя беларускім празаікам, ягоным розумам, талентам і сумленнем. Скажыце, хто ў беларускай савецкай літаратуры так напісаў пра мінулую вайну, пра неабароненасьць жывой душы ў той страшнай куламесе? У адрозненне ад савецкіх пісьменнікаў Міхась Райчонак пісаў не пра партызанаў і паліцаяў, а пра людзей. Ягоныя героі падсвядома шукаюць адказы на «вечныя» пытаньні і, не знайшоўшы іх, часьцяком гінуць, з адчуваннем, што свет навакольны неспазнаны, а таму цёмны й страшны. (Вінцесь Мудроў)
Katalog: EEDC