Miejsce wydania: Полацак
Data wydania: 2000
Redaktor: Аркуш Алесь
Opracowanie graficzne: Лунёў Аляксей
Wydawca: Таварыства вольных літаратараў
Seria wydawnicza: Бібліятэка часопіса Калоссе
Wymiary: 76 с.
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2000 by Леанід Галубовіч, Таварыства вольных літаратараў
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [3256]
Sygnatura: V.1
Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Беларусім тэлебачанні (1990-1994), у часопісе “Крыніца” (1994-2001), тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2002-2010). Аўтар кніг “Таемнасць агню” (1984), “Споведзь бяссоннай душы” (1989), “Таемнасць споведзі” (Бібліятэка беларускай паэзіі, 1993), “Заложнік цемры” (1994), “Зацемкі зь левай кішэні” (1998), “апошнія вершы леаніда галубовіча” (2000), “Сыс і Кулуары” (2010). У перакладзе на рускую мову ў Маскве выходзіла кніжка “Аист без гнезда” (1989). Асобныя творы перакладаліся на іншыя мовы свету. Лаўрэат прыватнай Берасцейскай абласной “Мядовай прэміі”, прэміі тыднёвіка “ЛіМ”, часопісаў “Нёман” і “Маладосць” і літаратурнай прэміі “Залатая літара”.
Autorzy białoruscy: Галубовіч Леанід
Katalog: EEDC
Зборнік выбранага Леаніда Галубовіча “Поўня” змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства. Więcej »
Гэтая кніжка — плён дванаццацігадовага публічнага маўчання паэта. Столькі часу ён не выступаў з вершамі ў друку, а дзесяць гадоў і ўвогуле іх не пісаў. Усе змешчаныя тут тэксты ёсць пазнакамі водгукаў яго душы на зрухі і праявы нядаўняга часу. Своеасаблівы метафарычны аналіз аўтарам свайго ўнутранага жыцця. Вершы публікуюцца ўпершыню. Więcej »
„Зацемкі зь левай кішэні" — разважаньні вддомага беларускага літаратара пра сябе, пра жыцьцё, пра творчасьць. Гэта й назіраньні з жыцьця менскага літараіурнага юла, у якіх багата якія вядомыя постаці выступаюць часам у нечаканым сьвятле. Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай і сталічнай культурнай сытуацыяй. Więcej »
На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта годна працягваюць традыцыі нашай класічнай паэзіі. Więcej »
Кнігу склалі лепшыя вершы з ранейшых зборнікаў паэта, якія былі прыхільна сустрэты і набылі шырокі розгалас у асяродку аматараў паэзіі. Więcej »
«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з'явай у беларускай паэзіі i ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Więcej »
«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з’явай у беларускай паэзіі і ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Więcej »
Уздыхаем, шкадуем, бядуем: пад гарачымі вятрамі часу «сціскаецца», меншае самы старажытны мацярык нашага жыцця — вёска, а мацярык гэты пад наша шкадаванне і ўздыханне зноў і зноў падае знакі сваёй глыбіннай сілы, сваёй жывучасці і трывучасці — жывіць паэзію, нараджае паэтаў. Вось і Леанід Галубовіч падаў свой голас з гэтага мацерыка,— голас адметны, самавіты. Яго слова прынесла адтуль пах свежай баразны, што паруе пад вясновым сонцам, а... Więcej »