Miejsce wydania: Гародня
Data wydania: 2002-12
Redaktor: Сазонаў Віктар
Wydawca: Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
Copyright © 2002 by Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Восеньская рапсодыя. Лістапад. Апошні восеньскі месяц. То дождж, то мокры сьнег падаюць зь неба проста ўніз. Звычайнае беларускае надвор’е для гэтай пары году. Гародня ў чаканьні зімы. Што ж ён прынёс нам, адзінаццаты месяц году. Галоўная тэма, якая гучыць на вуліцах, ці будзе цёпла, ці не памерзьнем. Расейцы перад самымі маразамі газ перакрылі, паказаўшы нарэшце адкрыта, як яны став яцца да тых, з кім нібыта найбольш сябруюць. “Бацька” сьцьвярджае што не замерзьнем. Цікав а, на што ён спадзяецца? Ці на тое, што беларусы да ўсяго ўжо звыкліся, вытрымаюць і маразы, ці можа на залаты запас, ці так на што, але сьцьвярджае, што газ будзе. Ды і наагул неяк загаварыў ня звыкла. Усё на Пуціна валіць. Сьцьвярджае, маўляў альтэрнатыўныя крыніцы паліва знойдзем, ды і газ недзе так купім, і без Расеі пражывем. Ну зусім так, як апазыцыя гадоў восем таму. Можа ён іхныя мітынговыя прамовы праглядае. А можа, пасьля таго, як Маркевіч з Мажэйкам паехалі на “хімію”, стаў “Пагоню” пачытваць вечарком, у электронным варыянце. Праўда, гэтая газэта па-беларуску выходзіць. Але хто яго ведае!
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Свой лад
Беларусы – народ, які мае шматвекавую гісторыю сваёй дзяржаўнасьці. Яшчэ да ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага на этнічных беларускіх землях былі моцныя дзяржавы. Нашыя продкі бліскуча выявілі сябе як у культурных, духоўных, асьветніцкіх кірунках, вайсковай справе, так і ў галіне дзяржаўнага будаваньня. Цяжкой працай і крывавымі бітвамі даводзілася бараніць свае ідэалы. Беларусы хацелі быць вольнымі і плацілі за свабоду жыцьцём. Там... Więcej »
Гады бяруць сваё, а людзі чужое. Ведамы літаратурны пэрсанаж Астап Бэндар сьцьвярджаў, што ён ведае чатырыста параўнальна чэсных спосабаў забраць грошы ў іншых людзей. Дзеля гэтага ён быў і сынам лейтэнанта Шміта, і бедным студэнтам, і яшчэ халера ведае кім. У канцы “кар’еры” ён наракаў на лёс, што ня здолеў стварыць вучэньня і ня мае вучняў. Вялікі камбінатар і не здагадваўся, што ў яго будзе безьліч пасьлядоўнікаў, якія выявяць цуды і... Więcej »
Чалавек можа не зьвяртаць ўвагі на сваё мінулае, пастарацца забыцца пра яго. Але мінулае ніколі не забудзецца пра чалавека і будзе заўсёды нагадваць пра сябе. Мінае 2003 год. Людзі сьвяткуюць Божае Нараджэньне, сустракаюць Новы год і спадзяюцца, як заўсёды, што наступны год будзе лепшым, прынясе ім посьпех і дабрабыт. Але гады толькі працягваюць тое, што было раней. Яны яшчэ больш уцягваюць у зробленыя памылкі, аддаляюць ад той дарогі, ... Więcej »
Дзяды, сучасьнікі, нашчадкі... На Гарадзеншчыне заўсёды адзначаліся Дзяды. Тут людзі здаўна шанавалі гэтую традыцыю і сваіх продкаў. Кожны год, у першыя выходныя лістапада, наведаўшы храм, яны сьпяшаліся на могілкі. Там, запаліўшы зьнічку і ўк ленчыўшы ля магілаў памёршых сваякоў, сяброў, ці прост а знаёмых, асэнсоўвалі як іхнае, так і сваё жыцьцё. У цішы магільніка адбывалася нябачная повязь сучасьнікаў і продкаў, міжвольнае параўнаньн... Więcej »
Краіна зімовай кукурузы. 26-га кастрычніка ў Сьвіслачы грамадзкасьць адзначала дзень памяці паўстанцаў 1863-га году. Гэтая імпрэза ладзілася ўжо сёмы год запар, і заўсёды выклікала значную зацікаўленасьць у нацыянальна арыентаванай часткі насельніцтва. Яна прымяркоўвалася да дня сьмерці вялікага нацыянальнага дзеяча Віктара Каліноўскага, роднага брата Кастуся. Ён хоць і не дажыў да пачатку паўстаньня, але фактычна стаў яго ідэёлягам і н... Więcej »
Хто ў Зельву, а хто ў Маскву. Хто пасее авёс, той ніколі не пажне пшаніцу. Сьвет такі, што пабудаваць можна толькі тое, што задумаў. Таму чалавек, які хоча жыць з вынікаў сваёй працы, а не марыць паразытаваць на чужым, мусіць выразна ўяўляць сваю будучыню. Гэта дазволіць скласьці пляны і, абапіраючыся на здабыткі, крок за крокам ісьці да сваёй мэты. Так сама і народ, і дзяржава, мусяць добра ведаць – анішто доўга ня будзе стаяць бяз моц... Więcej »
Халоднае лета 2003 году. Час - гэта амаль што адзінае, над чым ня можа ўладаць чалавек. Эпоха зьмяняе эпоху, цывілізацыя - цывілізацыю, усё мае свой час. Ён плыве ў вечнасьці, паводле законаў дадзеных Створцам, і нішто ня можа ні запаволіць яго, ні прысьпешыць. Чалавек можа толькі выбраць, як скарыстаць гэты прамежак паміж нараджэньнем і сьмерцю, з чым пайсьці ў вечнасьць, і што пакінуць на зямлі па сабе. Сьмерць Васіля Быкав а яшчэ раз... Więcej »
У чорных плямах гістарычнай памяці. Старадаўная мудрасьць кажа, што народ, які забыўся сваю мінуласьць, асуджаны перажыць яе зноў. Ніхто ня хоча вяртацца ў цяжкую мінуўшчыну, каб зноўку зьведаць яго боль. Кожны хоча будаваць сьветлую будучыню для сябе і сваіх нашчадкаў, дасягнуць посьпеху, абысьці няўдачы на сваім жыцьцёвым шляху. А адным з найлепшых дапаможнікаў ухіленьня ад катастрофы ёсьць гістарычная памяць. Ніхто з нас не хацеў бы ... Więcej »
У Багдадзе ўсё спакойна. Сьмех заўсёды дапамагае ў цяжкіх сытуацыях. Як казаў адзін ведамы гу марыст – чым горай жывем, тым болей жартуем. Красавік пачынаецца з дня сьмеху. А ў нас ён займае аж два дні. Ня толькі першага, як ў усім сьвеце, а яшчэ і другога. Да таго ж на другі дзень відавочны пераход у чорны гумар. Гэтая дата абвешчаная днём яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Зь якім канкрэтна народам шматнацыянальнай фэдэрацыі нас яднае... Więcej »
Асобай мінулага месяцу (сакавіка) у Гародні можна без ваганьняў назваць Міколу Ворана, чалавека, які адседзеў у вязьніцы сем сутак за свае перакананьні. Усё яго “злачынства” выявілася ў тым, што Мікола ля дому, у якім некалі працаваў урад БНР, павіншаваў сваіх сяброў і аднадумцаў з Днём Волі. Так сёньня дзяржава “шануе” беларускую гісторыю і правы сваіх грамадзян. Więcej »