Miejsce wydania: Бярозаўка
Data wydania: 2009-09
Redaktor: Кілішкевіч П.
Wydawca: Кілішкевіч П.
Copyright © 2009 by Працоўная салідарнасць
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Чым далей, тым горш. Кіраўніцтва шклозавода “Нёман”, відаць, натхнёнае агульным маўчаннем, і надалей працягвае здзеквацца (а як інакш гэта назваць?) з рабочых. Рэжым скарочанага працоўнага дня працягнуты да Новага году. Але справа не ў гэтым. Справа ў тым, што адміністрацыя завода (а хутчэй за ўсё - дырэктар ) ці не ведаючы законаў Рэспублікі Беларусь, ці, будучы ўпэўненымі ў беспакаранасці і ўсёдазволенасці, абсалютна не зважаюць на праблемы рабочых. Інакш як патлумачыць тое, што адбываецца падчас выдачы заробкаў у Бярозаўцы? Нам дзяржаўныя СМІ пастаянна дзяўбуць пра тое, як цяжка было падчас вайны, і як добра пры нашым прэзыдэнце. Але такія чэргі, якія выстройваюцца па заробак, пэўна, былі па хлеб у блакадным Ленінградзе. Людзі займалі чаргу з сярэдзіны ночы, каб атрымаць грошы, заробленыя сумленнай працай! Але ня ўсе змаглі атрымаць іх у першы дзень(і не дзіва, 3500 чалавек у адным касавым акне!), многім давялося прастаяць у чарзе і два дні. Многія, не жадаючы стаяць у натоўпе, ездзілі атрымліваць грошы (паўтаруся, сумленна заробленыя) ў Ліду. А вось цікава, ці былі заўважаныя ў гэтых чэргах хтосці з адміністрацыі завода?
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Працоўная салідарнасць
адзін з работнікау завода звярнуўся у суд, каб спагнаць з адміністрацыі кампенсацыю за прастой (праца па 4 гадзіны). Як вядома, кіраўніцтва завода ніяк не хацела прызнаваць перавод на 4-гадзінную працоўную змену вымушаным прастоем не па віне работніка (па законе, ў такім выпадку работніку павінны выплочваць кампенсацыю ў памеры не меней за 2/3 тарыфнай стаўкі). Więcej »
Вынікі мінулага году. Першы год крызісу моцна адбіўся на ўсёй эканоміцы Беларусі і на нашым заводзе ў прыватнасці. Калі назваць усе праявы крызісу на шклозаводзе “Нёман” адным словам, то гэта будзе “скарачэнне”. Скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці. У выніку таго, што падчас крызісу пакупнікам не да шкляных і крышталёвых вырабаў, прадукцыя завода пачала кепска рэалізоўвацца. А праца на склад - вельмі неэфектыўная эканамічна, бо не толькі не д... Więcej »
Чарговыя абяцанкі. Міністар фінансаў Андрэй Харкавец падчас размовы з журналістамі паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу ў 2010 годзе давесці сярэдні заробак у сферы вытворчасці да 500 долараў, а ў бюджэтнай сферы - да 420. Як адзначаюць незалежныя эканамісты, гэта чарговая папулісцкая заява ўладаў, бо ў наступным годзе стартуе прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Каб узняць заробкі да такога ўзроўню, патрэбны рост валавага ўну... Więcej »
Справы завадзкія. Мінулы месяц і пачатак гэтага былі багатыя на навіны і падзеі, якія датычацца нашага завода. Зробім невялікі агляд. Загады - незаконныя? Лідская міжраённая інспекцыя працы прызнала, што загады кіраўніцтва завода аб няпоўным працоўным дні парушаюць заканадаўства Беларусі. А калі загады незаконныя, то яны павінны быць адмененыя, таму ёсць магчымасць атрымаць кампенсацыю за вымушаны прастой не па віне работніка. Карысная ... Więcej »
Уседазволенасць і беспакаранасць. Кіраўніцтва шйлозавода "Нёман" зноў парушыла Працоўны кодэкс. Цэх вырабаткі нр 3 і цэх апрацоўкі, згодна загаду нр 529, надалей будуць працаваць па 4 гадзіны. Але і гэты загад, і папярэдні за нр 482, выдадзеныя з парушэннем дзейнага заканадаўства. Артыкул 32 Працоўнага кодэкса прадугледжвае што пра істотныя змены ўмоў працы (да якіх адносіцца і рэжым працы) наймальнік абавязаны пісьмова папярэджваць раб... Więcej »
Вытворчасць скарачаюць. Па-рознаму. На многіх прадпрыемствах Беларусі кіраўніцтва ўсё часцей выкарыстоўвае практыку скарачэння вытворчасці адпраўляючы працоўных у адпачынкі за свой кошт. У большасці ў такіх сітуацыях людзі не наважваюцца пярэчыць начальству, выконваючы іх волю і страчваючы заробкі. Аднак ёсць і такія выпадкі, калі працоўныя адмаўляюцца ісці ў адпачынкі за свой кошт. Więcej »
Узровень беспрацоўя расце. Каля 100 000 чалавек у Беларусі афіцыйна лічацца беспрацоўнымі. А ў вымушаных адпачынках зараз знаходзіцца болей людзей, чым на ўліку ў службе занятасьці. 51 тысячаў белąрусаў, хаця і лічацца на прадпрыемствах, ня ходзяць на працу. Да таго ж болей за 11 тысяч сядзяць па хатах без захавання заробкаў. Для параўнання: на біржы працы стаяць на ўліку 44 тысячы чалавек. Каля 76 000 чалавек працуюць па скарочаным гр... Więcej »