Брылеўская мінуўшчына, 2/2006

Брылеўская мінуўшчына

грамадска-гістарычны бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля

2/2006

Miejsce wydania: Брылі

Data wydania: 2006-09

Redaktor: Яцкоў Мікола

Copyright © 2006 by Брылеўская мінуўшчына

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

У кожнага чалавека своё лёс і свой жыццёвы шлях. У Марыі Цітаўны Халмовай засталіся за спіной цяжкія вёрсты, але яна да сёняшняга дня любіць жыццё, не губляючы пачуцця гумару, яснай памяці і светлага позірку на ўсё, што робіцца навокал яе. І калі яна пачынае казаць пра мінулае, то былыя дні ў падрабязнасцях і фарбах паўстаюць перад вачыма… Нарадзілася Марыя 23 мая 1923 года ў вялікай і дружнай сям’і Ціта Іванавіча Шыбакова і Хадоры Малахаўны Шыбаковай (Караньковай). Была восьмым дзіцём, а ўсяго ў сям’і было дзесяць дзяцей: двое першых, Еўдакія і Міхаіл, памёрлі, а астатнія - Павел, Дзмітрый, Малання, Міхаіл, Агаф’я, Вера і Зоя - пайшлі сваімі жыццёвымі сцежкамі. Жылі на хутары. Месца звалася “смалярняй” - там капалі пні, гналі скіпідар. Бацька працаваў тут, а потым, калі надышлі новыя часы, быў з першых завадатараў калгаснага руху, негледзячы на сваю сталую заможнасць - на іх двары было дзве каровы, статак авечак, добрая свінаматка.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Брылеўская мінуўшчына, 3/2008

Брылеўская мінуўшчына

Грамадска-палітычная газета жыхароў Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў

3/2008

Да 90-годдзя ўтварэння БНР. Што было -- то было. А тое, што застаецца ў мінулым, робіцца неад’емнай часткай нашай гісторыі. І гэта нельна схаваць, выкрэсліць ці запамятаваць. Гісторыя любіць памятлівых, бо ў мінулым можна знайсці адказы на пытанні і сучаснасці, і будучыні... Мы жывем у самастойнай і незалежнай дзяржаве. І, часам, не задумваемся над тым, што аб гэтым марылі многія пакаленні свядомых беларусаў, для каторых незалежнасць Ай... Więcej »


pdf
Брылеўская мінуўшчына, 1/2006

Брылеўская мінуўшчына

грамадска-гістарычны бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля

1/2006

Дзень добры, шаноўны чытач! Вядома, так і павінна адбывацца: як на дрэве вырастаюць новыя галінкі і лісточкі, так і ад “Брылеўскага летапісу” адпачкавалася новае выданне - бюлетэнь “Брылеўская мінуўшчына”. У ім гаворка пойдзе выключна пра гістарычнае мінулае нашых вёсак і наваколля. А мінулае гэтае багатае на розныя падзеі і перакрыжаванні. Трэба толькі перагарнуць старонкі ўспамінаў, абтрэсці пыл са старажытных фаліянтаў, зазірнуць у с... Więcej »