Miejsce wydania: Брылі
Data wydania: 2006-09
Redaktor: Яцкоў Мікола
Copyright © 2006 by Брылеўская мінуўшчына
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Дзень добры, шаноўны чытач! Вядома, так і павінна адбывацца: як на дрэве вырастаюць новыя галінкі і лісточкі, так і ад “Брылеўскага летапісу” адпачкавалася новае выданне - бюлетэнь “Брылеўская мінуўшчына”. У ім гаворка пойдзе выключна пра гістарычнае мінулае нашых вёсак і наваколля. А мінулае гэтае багатае на розныя падзеі і перакрыжаванні. Трэба толькі перагарнуць старонкі ўспамінаў, абтрэсці пыл са старажытных фаліянтаў, зазірнуць у скарбніцы архіваў, у тым ліку і хатніх, - і ўчарашні дзень наблізіцца да нас. Мы павінны ведаць мінулае, бо без мінулага не бывае будучыні. Калі адчуваешь моц сваіх каранёў, што ўраслі ў родную зямлю, то ніякія вятры і сухавеі ўжо не палохаюць. І жыццёвыя шляхі робяцца лягчэйшымі.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Брылеўская мінуўшчына
Да 90-годдзя ўтварэння БНР. Што было -- то было. А тое, што застаецца ў мінулым, робіцца неад’емнай часткай нашай гісторыі. І гэта нельна схаваць, выкрэсліць ці запамятаваць. Гісторыя любіць памятлівых, бо ў мінулым можна знайсці адказы на пытанні і сучаснасці, і будучыні... Мы жывем у самастойнай і незалежнай дзяржаве. І, часам, не задумваемся над тым, што аб гэтым марылі многія пакаленні свядомых беларусаў, для каторых незалежнасць Ай... Więcej »
У кожнага чалавека своё лёс і свой жыццёвы шлях. У Марыі Цітаўны Халмовай засталіся за спіной цяжкія вёрсты, але яна да сёняшняга дня любіць жыццё, не губляючы пачуцця гумару, яснай памяці і светлага позірку на ўсё, што робіцца навокал яе. І калі яна пачынае казаць пра мінулае, то былыя дні ў падрабязнасцях і фарбах паўстаюць перад вачыма… Нарадзілася Марыя 23 мая 1923 года ў вялікай і дружнай сям’і Ціта Іванавіча Шыбакова і Хадоры Мала... Więcej »