Miejsce wydania: Менск
Data wydania: 2005-11
Redaktor: Белавусаў Уладзіслаў
Wydawca: Цэнтр падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, рэдакцыя часопісу “Праўнік”
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [265]
Informacje uzupełniające: Часопіс на беларускай і ангельскай мовах; пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылкі на аўтара ды часопіс “Праўнік” ёсьць абавязковымі; рэдакцыя не нясе адказнасьці за выкладзеныя ў аўтарскіх тэкстах факты; ды можа не падзяляць пункту гледжаньня асобных аўтараў; У дызайне вокладкі выкарыстана візуальнае афармленьне; тытульнай Інтэрнэт-бачынкі часопіса “Праўнік” http://praunik.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдактарскай рады часопісу Праўнік
Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак ужо праз паўгады функцыянаваньня ўэб-бачынкі часопіса выявілася відавочнай неабходнасьць пашырэньня праекту коштам выпуску друкаванага выданьня, першы нумар якога мы й прапануем зацнаму чытачу. На сёньняшні дзень на кніжным/прэсавым рынку краіны ды ў байнэце склалася дзіўная сытуацыя, калі праўная літаратура, юрыдычная аналітыка й навіны права краіны падаюцца амаль спрэс па-расейску. Больш за тое, пасьля 1995 году назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці праўных курсаў у дзяржаўных і прыватных ВНУ, што чытаюцца па-беларуску. Ніводнае аддзяленьне права краіны ня можа пахваліцца наяўнасьцю хаця б адное акадэмічнае групы/плыні, якая б мела магчымасьць атрымліваць юрыдычную адукацыю на роднай мове. Фактычна па-беларуску (дый то не заўсёды) чытаюцца толькі лекцыі зь гісторыі дзяржавы й права Беларусі. Працэс распрацоўкі ўласнае юрыдычнае тэрміналёгіі настолькі замаруджаны, што цягам апошніх 10-і год не было выдадзена ніводнага беларускамоўнага юрыдычнага слоўніка. Да таго ж, афіцыйныя выданьні часта папросту калькуюць праўныя тэрміны з расейскае мовы й практычна ніколі не адыходзяць ад сумнеўных лексычных штампаў савецкіх часоў.
Katalog: Kamunikat.org | EEDC
Periodyki: Праўнік
Дваццатае стагодзьдзе шмат у чым зьмяніла нашае жыцьцё, зрабіўшы яго больш мабільным і віртуальным. Зараз цяжка ўявіць сабе нашае існаваньне без электроннага сеціва. Дарэчы, наш праект таксама пачынаўся й працягвае сваё жыцьцё ў Сеціве (www.praunik.org). Таму ў гэтым нумары мы вырашылі скіраваць ўвагу перадусім на “электроннае” права, то бок на месца сутыку права ды сфэры найноўшых электронных тэхналёгіяў. З аднаго боку, разьвіцьцё Інтэ... Więcej »