![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 2008-11-04
Redaktor: Будкін Сяргей
Wydawca: Беларускае Радыё Рацыя
Seria wydawnicza: Жывая чытанка
Kategoria: Audycje radiowe
Copyright © 2008 by Беларускае Радыё Рацыя
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць, высакароднасць, - каханне. Нарадзілася Раіса Андрэеўна ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачага. У 1965 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу, працавала ў быхаўскай раённай газеце "Маяк Прыдняпроўя". Пасля вучобы ў Літаратурным інстытуце імя А.М. Горкага ў Маскве (1971) была накіравана на пасаду рэдактара кінастудыі "Беларусьфільм". З 1972 да 1977 г. працавала карэспандэнтам газеты "Літаратура і мастацтва", потым - у "Чырвонай змене". У 1996 г. яна прызначана намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Алеся", а з 2000 г. - яго галоўным рэдактарам. У 2002 г. Р. Баравікова стала галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". У апошнія гады Р. Баравікова піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў "Вячэра манекенаў", напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі, аповесці "Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка" і цыкла фантастычных гісторый "З казак старога астранаўта". Пісьменніца займаецца таксама перакладамі з рускай, украінскай і польскай моў. (тэкст: www.old.nlb.by; фота: www.respublika.info)
Autorzy białoruscy: Баравікова Раіса
Wydawnictwa białoruskie: Беларускае Радыё Рацыя
Katalog: Kamunikat.org