Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1992
Opracowanie graficzne: Хінко-Яншкевіч Г.С.
Wydawnictwo/ drukarnia: Юнацтва
Wymiary: 271с., іл., 21см
ISBN: 5-7880-0634-1
Kategoria: Etnografia; Język białoruski; Kultura
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [1886]; EEDC — [2460]; MiOKB — [1372-1376], [2040]
Sygnatura: II.4.Jur
Роднае слова. Гэта тое слова, якое прыйшло ад маці, якое мы пачулі з матчыных вуснаў са з’яўленнем на гэты свет. Нават пакуль не разумеючы яго сэнсу. Роднае слова – гэта матчына мова. “Родная мова – гэта самае вялікае багацце, якім валодае кожны народ”, - зазначае паэт С.Законнікаў. Гэта багацце, якое перададзена нам у спадчыну ад нашых продкаў, каб мы карысталіся ім, зберагалі і памнажалі. Родная мова – гэта наша шчасце і боль. Шчасце, бо мы – вялікі народ, шматпакутная нацыя, якая мае сваю мову, культуру, гісторыю. Боль, бо наша родная мова ўжо ў каторы раз на мяжы знішчэння. А знікне мова, адамрэ народ беларускі. Як слушна гаворыць С.Законнікаў: “Разам з роднаю моваю, нацыянальнымі духоўнымі, культурнымі традыцыямі чалавек страчвае вельмі многае, мяняюцца ягоная псіхіка, характар, натура, паводзіны, прытупляецца, а потым знікае пачуццё самапавагі, годнасці, адказнасці за сваю зямлю, яе будучыню, за лёс нашчадкаў у гэтым свеце. І сапраўды, мы ўжо многае страцілі, многае знікае ў нашым характары і паводзінах. Многае. Але яшчэ не ўсё. Яшчэ можна становішча выправіць.
У кнігу старэйшага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Юрэвіча увайшлі лепшыя апавяданні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту "Неспадзяваная госця", "Лясное слова" і іншыя, апавяданне-ўспамін "Купалава каша", а таксама нарысы — нарыс жыцця і творчасці Янкі Купалы і нарыс пра сталіцу нашай Беларусі — горад-герой Мінск. Усе яны напісаны вельмі шчыра, цікава, з любоўю да маленькага чытача, да нашай гісторыі і краіны. Więcej »
Кніга «Слоаэ жывое, роднае, гаваркое...» лра тое, што кожнае слова азначае, пра яго паходжанне (этымалогію) і раэам з тым раскрыццё сэнсу яго. Калі вы цікавіцеся гісторыяй гзтага слова, што зусім бпізка каля вас, раэам з вамі (імя, прозвішча, назва той мясціны, дзе вы нарадзіліся, дзе жывяцев, гісторыя адзення вашага), вы абавязкова яе прачытаеце. У 1994 годзе кнізе была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспубпікі Беларусь. Więcej »