Качаткова Паліна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Паліна Качаткова.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ёван, архіяпіскап і Першагіярарх БАПЦ, Каляднае пасланьня Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана Першагіярарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

Каляднае пасланьня Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана Першагіярарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

Ёван, архіяпіскап і Першагіярарх БАПЦ

Data wydania: 2008

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

У Віфляеме “былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.” І зьвярнуўся да іх агел: “Ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь” (Лк. 2:8, 10-11). Аб якой радасьці дабравесьціў анёл? Каму яна абвяшчалася? Радасьць, як казаў анёл, будзе людзям усяго сусьвету, у тым ліку і нашаму шматпакутнаму беларускаму народу! Гэта радасьць вялікая, бо яна ня ёсьць звычайнай радасьцю, якую мы здольны мець у сьвецкім зямным жыцьці, – а тая, якая вызваляе ад граху і сьмерці. Бо кожны з нас можа стварыць сябе добрыя ўмовы зямнога існаваньня, але няздольны самастойна вызваліцца ад граху і сьмерці. Таму слушна адзначаў старажытны філёзаф, што калі Сын Боскі ня сыдзе на зямлю – ніхто з людзей не выратуецца ад сьмерці. Выратавальнай для ўсіх нас, але сьмяротнай дзеля цемры, зрабілася тая сьвятая ноч, калі зьзяньне зоркі Ўсходу указала месца дзе нарадзіўся Збаўца наш Ісус Хрыстос! Ён нарадзіўся сярод нас, “Эмануіл, што азначае: з намі Бог” (Мц. 1:23). І ад гэтага сьвятога дня, калі адсьвяткавалі мы першыя Каляды, Бог няспынна і яўна перабывае з вернымі людзьмі.

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Усё пасланьне ў адным файле