У студзені за камунальныя паслугі нам давядзецца плаціць на 9-10% больш, чым у снежні. I на 20-22% больш у параўнанні са студзенем 2006 году. Паводле міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, з 1-га студзеня тарыфы на газ і электрычнасць узнятыя на 20%, на цеплавую энергію — на 12%. А яшчэ павысіліся кошты на тэхабслугоўванне (25%), ваду і каналізацыю (12,7%), вываз смецця (10%) і г.д. Урад абяцаў, што ў цэлым за год кошты п... Więcej »
Найбольш відавочным вынікам дзейнасці беларускіх і расійскіх палітыкаў напрыканцы мінулага і напачатку бягучага году стала неверагодная колькасць хлусні, якая абрынулася на вушы простых грамадзян. “Браты” і “саюзнікі” публічна абвінавачвалі адзін аднаго, пагражалі страшэннымі карамі, перакрывалі пастаўкі і транзіт нафты. А цяпер кожны з бакоў імкнецца давесці, што менавіта ён меў рацыю. Між тым, вынікі нафтагазавага крызісу не зусім пра... Więcej »
Калі апошнія дні перад Новым годам прайшлі пад знакам беларуска-расійскага газавага супрацьстаяння, дык на праваслаўныя Каляды разгарэўся новы канфлікт — цяпер ужо з-за нафты. Урад Беларусі прыняў рашэнне з 1 студзеня ўвесці мыта на транзіт расійскай нафты ў Цэнтральную і Заходнюю Еўропу — Польшчу, Германію, Венгрыю, Славакію і Чэхію, а таксама ва Ўкраіну. Мыта склала 45 даляраў за тону. Расійскі бок быў пастаўлены перад фактам 4 студзе... Więcej »
Колькі ні пагражаў Лукашэнка “разрывам усіх дачыненняў”, колькі ні енчылі чыноўнікі ніжэйшага рангу пра “саюзную дзяржаву” - усё адно “Газпром” узняў цану на газ болей чым у два разы. Перамовы па гэтым пытанні скончыліся за некалькі хвілін да Новага году. Шмат гадоў Беларусь мела ад Расіі танныя энерганосьбіты. Гэта была добрая магчымасць, каб рэфармаваць эканоміку, пазбягаючы шокавых метадаў. Аднак улады РБ лічылі, што будуць атрымліва... Więcej »
19 сакавіка 2006 году, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, на Кастрычніцкай плошчы сабраўся шматтысячны мітынг пратэсту супраць іх фальсіфікацыі. Потым моладзь чатыры дні трымала абарону ў намётавым гарадку. Усе ўдзельнікі былі кінутыя ў турмы. Напярэдадні Новага году на Кастрычніцкай плошчы нішто не нагадвае пра вясновае процістаянне. Тым не менш, ясна, што яно застанецца галоўнай падзеяй гэтага году. А што можна сказаць пра ўсе астатні... Więcej »
12 снежня ўрад Расіі заявіў пра скасаванне льготнага падаткаабкладання экспарту нафты ў Беларусь. Паводле апублікаванай пастановы, з 1 студзеня 2007 году экспарт расійскай нафты ў Беларусь будзе абкладацца такім самым мытам, як і для краінаў, якія не ўваходзяць у Мытны саюз - 180 даляраў за тону. Дагэтуль Беларусь не плаціла ніякага мыта ўвогуле. У дакуменце, падпісаным Міхаілам Фрадковым, гаворыцца, што рашэнне прынятае “з мэтай абарон... Więcej »
Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба”-3, распачаў галадоўку 20 кастрычніка. Да турмы ён важыў 105 кілаграмаў, калі пачынаў галадоўку – 91. На 47-ы дзень галадоўкі ён важыў усяго 65… Паводле словаў Ірыны Казулінай, якой дазволілі сустрэцца з мужам 4-га снежня, артэрыяльны ціск у яго ў той дзень быў 75 на 60, тэмпература цела 36,2 градуса, пульс 60. Паводле меркавання аднаго з лека... Więcej »
15-ты, “юбілейны”, саміт СНД у Мінску праходзіў у зусім несвяточнай атмасферы. Па-першае, тэрміны саміта, які мусіў адбыцца яшчэ месяц таму, былі перанесеныя. Рашэнне аб гэтым прынялі Пуцін з Назарбаевым без узгаднення з Лукашэнкам. Акрамя таго, міліцыі давялося разганяць акцыю пратэсту беларускай апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы. Але не гэта стала прычынай гучнага міжнароднага скандалу. Двух журналістаў газеты “Московский комсомолец” і... Więcej »
21 лістапада адначасова ў Мінску і Бруселі быў абнародаваны дакумент, у якім фармулюецца новая палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. У дакуменце гаворыцца аб перавагах, якія можа мець наша краіна ў выпадку, калі яна пойдзе шляхам дэмакратызацыі: будуць вызваленыя ўсе палітзняволеныя, адбудуцца сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары, улады пачнуць шанаваць правы чалавека. Еўрапейскі камісар у справе знешніх стасункаў Беніта Ферэр... Więcej »
10 лістапада ў Маскве, падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі, павінна была адбыцца афіцыйная цырымонія адкрыцця помніка вялікаму беларускаму паэту. Аб гэтым не аднойчы паведамлялі інфармацыйныя агенцтвы Беларусі і Расіі. Ва ўрачыстасці меліся ўзяць удзел прэзідэнт Лукашэнка, мэр Масквы Лужкоў, іншыя высокія асобы. Аўтараў помніка Купалу - беларускіх скульптараў бацьку і сына Льва і Сяргея Гумілеўскіх - запрасіць на цырымонію чамусьці забыл... Więcej »