Скобла Міхась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міхась Скобла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Глыбінны Уладзімер, Пад Лебядзіным Знакам

Пад Лебядзіным Знакам

Аповесьць пра Максіма Багдановіча

Глыбінны Уладзімер

Publication Place: Нью-Ёрк

Publication Date: 1983

Publisher: Беларуска-Амэрыканскі Навукова-Літаратурны Клюб

Publishing/ Printing House: Друкарня Міколы Прускага

Sizes: 98с., 21см

Category: Belles-Lettres

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [1450]; MiOKB — [1225], [1873], [4965], [7357]

UDC: 882.6-3=826

1911 год... Другая палова чэрвеня... Цягнік у Вільню ўжо імчаўся па беларускіх прасторах. Паабапал вагонаў імпэтна прабягалі зялёныя мурожныя лугі, маладыя сасоньнікі на валуновых узгорках, сінявата-зялёныя пушчы. Вочы маладога чалавека прагна ўглядаліся ў родны краявід. "Вось яна, зямля беларуская, крыніца роднага слова, сустрэчы з якою я смагнуў праз усё маё жыцьцё й заўсёды нешта было на перашкодзе, — езьдзіў у розныя іншыя краіны, пазнаў Прыуральле й Волгу, а да родных загонаў толькі цяпер выбраўся. Скарыстаю лета, каб запазнацца з краем і мовай маіх дзядоў. Цяпер у перапынку паміж гімназіяй і ліцэем якраз добры час і зрабіць гэта. Яшчэ сярэдзіна чэрвеня, добры час наперадзе. Вацлаў Ластоўскі пісаў мне, што Антон Луцкевіч ужо дамовіўся са сваім дзядзькам адносна майго ўстаткаваньня ў яго фальварку. Ды зрэшты й сам Антон ужо пісаў, запрашаючы мяне на летаваньне ў Ракуцёўшчыну. Але што гэта за фальварак і як ён выглядае, аднаму толькі Богу вядома, бо нічога яны аб ім не пісалі. Але такой бяды, важна, што на роднай зямлі ды сярод сваіх людзей, для якіх роднае слова — хлеб штодзённы, без яго яны ні дня ня жывуць...," —думаў Максім, углядаючыся праз вокны вагона ў прыгожыя краявіды. Яшчэ перад поўным спынкам, вагонны калідор напоўніўся галасамі й гаворкамі тых, хто злазіў. А насустрач ім на прыпынку ўліваўся новы натоўп пасажыраў і поўніў маладымі галасамі вагонную прастору. Максім прагна лавіў кажнае слова тутэйшых людзей і стараўся дайсьці да сэнсу кажнага сказу. (Там дзе плывуць берагі Вяльлі, фрагмент)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

Глыбінны Уладзімер, Вялікія дарогі

Вялікія дарогі

Пра мінулае

Глыбінны Уладзімер

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная... More »


pdf
epub
Глыбінны Уладзімер, На сьвятой зямлі

На сьвятой зямлі

Глыбінны Уладзімер

Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця ня спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька - князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, нарэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя... More »


pdf
Глыбінны Уладзімер, На берагох пад сонцам

На берагох пад сонцам

Апавяданьні і аповесьці

Глыбінны Уладзімер

Глыбінны Ўладзімір (сапр. Сядура; 1910-1995), даследчык, публіцыст. Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў БДУ, у 1933 г. быў арыштаваны, тры гады знаходзіўся ў высылцы. У 1939 г. скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, у маі 1941 г. атрымаў ступень доктара філалагічных навук. У гады нямецкай акупацыі рэдактар часопіса «Новы шлях», апрацаваў кнігі «Беларускі тэатр», «Беларускае мастацтва» і зборнік публіцыстыкі «Жыве Беларусь», якія не пабачылі свету... More »


pdf
Глыбінны Уладзімер, Смаленшчына - адвечная зямля беларускага народу

Смаленшчына - адвечная зямля беларускага наро...

Гістарычны нарыс

Глыбінны Уладзімер

Смаленск... Як шмат пстарычных успамінаў будзіць гэтае слова, як многастайна ў дазнаным ведаю мінулага ўяўленьні паўстае багатая на падзеі гісторыя гэтага гораду, крывіцкага краю і народу. А гісторыя Смаленску, як крывіцкага гораду, пачынаецца яшчэ ад незапомных часоў. Бадай усе першыя летапісы з гісторыі славянства ўжо ўспамінаюць Смаленск, як палітычны цэнтар крывічоў, яшчэ ў пэрыядзе паганскае старавечнасьці, калі крывічы калянізава... More »