Лукша Міра

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міра Лукша.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тамковіч Аляксандр

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1963 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандр Тамковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марцінш душ Рэйш Ванда

Сёньня Дзень народзінаў адзначае душ Марцінш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сяднёў Масей, Патушаныя зоры

Патушаныя зоры

Сяднёў Масей

Publication Place: Нью-Ёрк-Мюнхэн

Publication Date: 1975

Publishing/ Printing House: Logos GmbH, München

Sizes: 278с., 21см

Category: Belles-Lettres

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [1447]

Supplementary Data: Памяці бацькоў маіх - Ларыёна і Маланьні

Сяднёў Масей, нарадзіўся 01.09.1915 г. у вёсцы Мокрае Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1930-1932). У 1933 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута, але на апошнім курсе (кастрычнік 1936) быў арыштаваны. Высланы на Калыму, дзе адбыў 5 год у лагерах. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прывезены ў Менск на перагляд справы, пад час акупацыі апынуўся на волі. Жыў у вёсцы Мокрае. У 1943 г. выехаў у Беласток, затым у Берлін. Спачатку жыў у Германіі, настаўнічаў у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе, у 1950 г. перасяліўся ў ЗША, дзе выкладаў расейскую мову ў адным з універсітэтаў штата Індыяна. У 1969-1983 гг. працаваў на радыёстанцыі «Свабода» (Мюнхен, ФРГ). Жыве ў горадзе Глен-Коў (ЗША). З першымі вершамі і апавяданнем выступіў у друку ў 1933 г. (часопіс «Работніца і калгасніца Беларусі», газета «Чырвоная змена»). Змяшчаў творы ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», газетах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», альманаху «Аднагодкі» (1936). У час вайны - у акупацыйных выданнях: часопісе «Новы шлях», газетах «Раніца», «Новая дарога», «Беларускі работнік» і інш. У Беластоку быў падрыхтаваны зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» (меўся выйсці ў Кёнігсбергу, але згарэў там пад час пажару). На беларускую мову пераклаў асобныя творы І.В.Гётэ, «Плач Яраслаўны» («Слова аб палку Ігаравым») і інш. (www.slounik.org)

Catalog: BTH

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)

Worth reading:

Сяднёў Масей, Pro et contra

Pro et contra

Сяднёў Масей

На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча. More »


Сяднёў Масей, Масеева кніга

Масеева кніга

Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ

Сяднёў Масей

Беларускаму чытачу імя Масея Сяднёва знаёмае па кнігах «Патушаныя зоры» і «Туга па радзіме», дзе апублікаваны празаічныя і паэтычныя творы пісьменніка, якому выпала ў свой час развітацца з Бацькаўшчынай і знайсці прыстанак у Злучаных Штатах Амерыкі. Новая кніга пісьменніка-эмігранта - усхваляваная споведзь пра скрушны выгнанніцкі лёс, расказ пра сустрэчы з дарагімі сэрцу мясцінамі праз дзесяцігоддзі ростані, развагі пра творчасць белару... More »


Сяднёў Масей, І той дзень надышоў

І той дзень надышоў

Раман

Сяднёў Масей

Дзеля чаго яна назвала мяне Юзікам і пры якіх абставінах, я скажу пазьней, значна пазьней, калі яна ўжо будзе дарослай. Цяпержа яна яшчэ малая, ёй ня болей, як адзінаццаць год, і, думаю, што яна ня ведае яшчэ, як мяне завуць наогул. Дый у яе няма ніякай патрэбы ведаць, як мяне завуць. Зрэшты, яна са мной дасюль яшчэ ні разу й не гаварыла — сароміцца. Пры сустрэчы апушчае вочы долу — глядзіць толькі на мае жоўтыя гарадскія бацінкі, у які... More »


pdf
Сяднёў Масей, Ля ціхай брамы

Ля ціхай брамы

Вершы

Сяднёў Масей

Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы: яны з напрамкаў трох — ад сьцюж, ад зор, ад ночы. Пад'юджвалі ісьці паіць вадой гнаявай. Я-ж ня прыпомню, ці было хоць што на яве. I славячы камлі хваін і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы у небе сінім. I цьвіў на градах мак і піў ваду я з лосем, аж покуль цела ў смак муроў не напілося. Таго ўсяго няма, лёс нахлусіў паганы... Кудысь, у глухамань, качу зямлю нагамі... More »