Чын памянаньня ўсіх праваслаўных ваяроў, і ўсіх за Беларусь і народ наш у змаганьні з ворагам загінуўшых

Чын памянаньня ўсіх праваслаўных ваяроў, і ўсіх за Беларусь і народ наш у змаганьні з ворагам загінуўшых

Publication Place: Львоў

Publication Date: 2008

Publisher: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Category: Religion

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона - ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца: толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Бо сказаў Ты: Гасподзь - надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім; ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе - ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю; на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Уся брашура ў адным файле
View/ Download This Chapter/ Article... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт