У кроплях дажджу

У кроплях дажджу

Плён V Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2000

Editor: Трацяк Янка

Publisher: Праграмная рада тыднёвіка "Ніва"

ISBN: 83-911514-3-3

Category: Belles-Lettres

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [377], [376]; MiOKB — [6457-6460]

Пра творчасць самадзейных паэтаў і празаікаў цяжка гаварыць з пазіцыі вызначаных крытэрыяў і патрабаванняў літаратурнай крытыкі. Але, калі арыентавацца на ўзоры сапраўднай літаратуры, то важна зазначыць, што першапрычынай, альбо натхняючым імпульсам творчасці, з'яўляецца духоўны парыў, покліч, альбо крык душы, схоплены ў прасторы і зафіксаваны ў часе найбольш адпаведнай формай. 1 крытэрыі тут, якдля самадзейных, так і для прафесійныхтворцаў, аднолькавыя. Галоўнае — пачуць гэты парыў, захаваць яго ў пачуццях і свядомасці і перадаць мове сімвалаў і вобразаў. Можна стварыць вонкава красамоўны вобраз, але, калі ён не з'яўляецца вынікам пачуццяў, перажыванняў, эмоцый, будзе ён не шчырым, не пераканаўчым, фальшывым. Узорам такой прадукцыі могуць быць творы па заказу, альбо толькі з нагоды аб'яўленага літаратурнага конкурсу. Сапраўдны пісьменнік не можа не пісаць наогул. Калі ёсць такая патрэба — мусіш пісаць, калі не — не варта пэцкаць паперу. Творы, дасланыя на конкурс, не паддаюцца адназначнай ацэнцы. Тут ёсць усё: ад прымітыўных дзіцячых замалёвак (што, дарэчы, характэрна не толькі малодшай групе) да высокамастацкіх узораў літаратуры, якім мог бы пазайздросціць масцісты пісьменнік. (З прадмовы)

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь зборнік у адным файле