![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2002
Editor: Сташкевіч М.С.
Publisher: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Магілёўскае таварыства гуманітарных інтэлектуальных і культурных ініцыятыў „Брама”
Publishing/ Printing House: Экаперспектыва
Sizes: 336с., іл., 21см
ISBN: 985-469-012-1
Category: History; Politics
Copyright © 2002 by Бохан Ю
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [598]; EEDC — [892]; MiOKB — [8596]
Call Number: XII.3.BOC
UDC: 94(476) «13/15»
Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень забяспечанасці зброяй розных катэгорый ваяроў у залежнасці ад іх заможнасці і рэгіянальнай спецыфікі. Аўтар выкарыстоўвае шырокі спектр выяўленчых, рэчавых і пісьмовых крыніц. Кніга багата ілюстравана. Разлічана на гісторыкаў, археолагаў, музейных супрацоўнікаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй матэрыяльнай культуры і вайсковасці ВКЛ.
Belarusian Authors: Бохан Юрый
Catalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Кніга прысвечана важнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі - Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з'яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, растаноўка сіл, вайсковая арганізацыя праціўніка, іх колькасны склад, узбраенне, стратэгія, тактыка. Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў ... More »
У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. More »
У працы разглядаюцца розныя аспекты выкарыстання наёмнага войска ў Вялікім княстве Літоўскім перыяду панавання дынастыі Ягелонаў - станаўленне інстытута наёмніцтва, арганізацыя, фінансаванне і забеспячэнне наёмных атрадаў, выкананне наёмнікамі вайсковай службы, іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам і адміністрацыяй. Разлічана на прафесійных гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай Вялікага княства Літоўскага. More »
Выданне ставіць перад сабой мэту прадставіць у максімальна даступнай форме матэрыял, які паспрыяў бы разуменню спецыфікі развіцця ваенна-тэхнічнай думкі на землях, што калісці ўваходзілі ў склад шматэтнічнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца найлепшыя ўзоры выяўленчых крыніц, а таксама рэканструкцыі, выкананыя аўтарам, шэрага мадэлей узбраення, тыповых для розных адрэзкаў часу ў рамках азначанага перыяду. Выданне зацік... More »