Ліс Арсень

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1934 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Арсень Ліс. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Савіцкі Мікалай

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікалай Савіцкі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Астравец Сяргей, Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999

Астравец Сяргей

Publication Place: Горадня-Беласток

Publication Date: 2000

Publishing/ Printing House: SETPro Aleksander Maksymiuk

Sizes: 546с., 21см

ISBN: 83-912637-1-1

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2000 by Сяргей Астравец

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [102], [636]; EEDC — [55], [55-2]; MiOKB — [6493], [6577]

Call Number: IV.1.AST

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць палітычныя памфлеты з лёгка пазнавальнымі героямі. Аўтар не грэбуе ні газетным стылем, ні пошаснай „трасянкай”, якая стала нормай у „краіне пад белымі крыламі”. Шпацыр па замчышчы Астраўца не будзе лёгкім. Аўтар не забяспечвае нас ні ад удараў галавой аб выступы сцяны, ні ад брыдкіх пахаў з падзямелляў. Але неспадзеўкі ў літаратуры амаль заўсёды цікавыя. А тут яшчэ аўтар клапоціцца пра нашы мазгавыя паўшар’і, якім не давядзецца спаць над старонкамі кнігі.

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)
Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)
Only in the library of the Belarusian Culture Community and Museum (hardcopy)
Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)

Worth reading:

epub
Астравец Сяргей, Цыферблат

Цыферблат

Апавяданне

Астравец Сяргей

Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з гарбатай знікае навідавоку. А наперадзе прывід мокрага Новага году. На сцяне сапсаваны гадзіннік і ў шуфлядзе таксама. Нядобрая прыкмета? ... More »


epub
Астравец Сяргей, Рэпарцёр у горадзе

Рэпарцёр у горадзе

Апавяданне

Астравец Сяргей

Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюле­тэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... More »


epub
Астравец Сяргей, Губерня

Губерня

Апавяданне

Астравец Сяргей

Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... More »


epub
Астравец Сяргей, Рэпрадукцыя Брэйгеля

Рэпрадукцыя Брэйгеля

Апавяданне

Астравец Сяргей

Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў ... More »


epub
Астравец Сяргей, Райскія яблычкі

Райскія яблычкі

Апавяданне

Астравец Сяргей

Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы б... More »


epub
Астравец Сяргей, Саргасава мора

Саргасава мора

Апавяданне

Астравец Сяргей

Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным шляхам латва трапіць дахаты, дзе гадаваліся іхнія бацькі, з Саргасава мора. Дзверы былі замураваныя. Там, дзе ніколі не было дзвярэ... More »


epub
Астравец Сяргей, Як Міцкевіча вярталі

Як Міцкевіча вярталі

Апавяданне

Астравец Сяргей

Англічан некалькі стагоддзяў турбуе шэкспіраўскае пытанне, грэкам хранічна не спіцца праз гамераўскае. А беларусы доўга пакутавалі над міцкевічаўскім. Як гэта ўраджэнец тутэйшай зямлі, сын тутэйшага шляхціца раптам мог стаць нацыянальным паэтам у літоўцаў, якія яго лічаць самым літоўскім, хаця ён быў славянінам па бацьку, габрэем па маці і не меў жмудскай крыві? І некаторыя замежнікі дагэтуль у непаразуменні. Бо прамовіў у роспачы і здз... More »


epub
Астравец Сяргей, Доступ да літар

Доступ да літар

Апавяданне

Астравец Сяргей

Пішучая машынка робіцца часткай цела. Так прадаўжэннем рукі можа быць скрыпка для музыканта. Або камера для кінааператара. Здымае тое, што бачыць гаспадар. Камера і вочы бачаць адно. Бачаць адначасова. Камера, яна механічная, як гадзінннік. Накруцілі — ідзе. Машынцы бывае горш. Сама не піша. Але могуць прымусіць. Гаспадар няхай не хоча, за яго пішуць пальцы. Рукі яго здраджваюць і ратуюць. Яны з машынкай супольная прылада. Мяне аднойчы ... More »


epub
Астравец Сяргей, Янычарская музыка

Янычарская музыка

Апавяданне

Астравец Сяргей

Дружба народаў у нас на першым месцы. Начальства ні пра што іншае думаць, бывае, не хоча. Не выйшла ў Палітбюро, у нас выйдзе. І ўсе будуць глядзець як на прыклад. Раскажу пра ўседзяржаўнае свята дружбы народаў. Статую на плошчы, ля якой мелі віраваць гапакі і лезгінкі, аздобілі стужкамі і шарыкамі, на кепку надзелі купальскі вянок, прыставіўшы пажарныя драбіны. Рыхтавалі жароўні. У паветры нібы зачыныў лунаць шашлычны пах свята. Шашлык... More »


epub
Астравец Сяргей, Headache

Headache

Апавяданне

Астравец Сяргей

Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... More »