Publication Place: Michałowo-Wielichowo
Publication Date: 2008
Editor: Hlebowicz B.
Publisher: Gminny Ośrodek Kultury w Michałowie
Publishing/ Printing House: Orthdruk
Sizes: 192 s., il., 23 cm
ISBN: 978-83-919264-7-5
Category: Ethnography; Culture; Society
Book Collection: MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [1996], [3213]; MiOKB — [10565]
Іракезы перад важнай сустрэчай абменьвалі вартасныя прадметы, гэтак званыя вампумы, значыцца, паясы з пацеркаў, зробленых з ракавін, якія прадстаўлялі разнастайныя ўзоры і сімвалы. Індзейцы гаварылі пра іх як аб "рэчах, якія выклікаюць працягванне рук у другой асобы" - прыняццё вампума абазначала адабрэнне братэрскага жэсту ды прызнанне, што словы абдароўваючага будуць мець значэнне, што яго ўвогуле будуць слухаць. Гэтага менавіта мы хацелі: "прачысціць" камунікацыйны канал, скараціць дыстанцыю паміж наймалодшым і найстарэйшым пакаленнямі ў малой тубыльскай грамадскасці па другім баку Атлантыкі. Сярод анейдаў правінцыі Антарыо я вёў этнаграфічныя даследаванні з 2001 года, а ў 2006 годзе вырашыў паспрабаваць чагосьці іншага: зрабіць з жыхарамі рэзервацыі штосьці, што прынясе задавальненне і ім, і мне. Падумалі правесці фатаграфічны праект, у якім аўтарамі здымкаў былі б малодшыя члены грамадства. Мы жадалі, каб гэтыя здымкі сталі "вампумам", які нанова дапаможа ў зразуменні паміж пакаленнямі. I так дайшло да... рэалізацыі праекта ў Новай Волі.