Беларускі праваслаўны малітваслоў

Беларускі праваслаўны малітваслоў

Publication Place: Львоў

Publication Date: 2008

Publisher: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Sizes: 136с., 21 см

Category: Religion

Copyright © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [2134]

Supplementary Data: Складзена сьвятаром Сяржуком Горбікам дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе. Дабраслаў, Госпад, працу нягоднага слугi Твайго. Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Што такое малітва? Сілкаваньне і адпачынак неабходныя чалавеку для падтрыманьня яго фізычнага жыцьця. Веданьне, мастацтва і, наогул, культура узбагачаюць душэўныя якасьці чалавека. Малітва жа адчыняе ў чалавеку духоўны, вышэйшы бок яго істоты. Бог любіць Сваё тварэньне, любіць кожнага з нас, Ён ёсьць наш нябесны Айцец. Як дзецям уласьціва жаданьне бачыць сваіх бацькоў і гутарыць з імі, так і нам павінна быць уласьціва радасьць гутарыць з Богам і духоўна мець зносіны з Ім. Поўная глыбокай пашаны гутарка чалавека з Богам завецца малітвай. Душа, злучаючыся ў малітве з Богам, адначасова злучаецца і з духоўным сьветам анёлаў і праведнікаў. Па словах св. Яна Кранштацкага, “малітва ёсьць залатая сувязь чалавека-хрысьціяніна, вандроўніка і прышэльца на зямлі, з сьветам духоўным, якога ён сябра, і больш усяго з Богам - крыніцай жыцьця.” Малітва часта суправаджаецца поўнымі глыбокай пашаны словамі і іншымі зьнешнімі знакамі глыбокай павагі: крыжавым знакам, кленчаньнем, паклонамі і іншымі знакамі богашанаваньня. Але малітва можа быць узнасіма і без слоў, і без іншых зьнешніх праяў. Гэта - унутраная або паглыбленая малітва, якая знаёмая па уласным досьведзе шматлікім практыкуючым хрысьціянам.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь малітваслоў у адным файле
View/ Download This Chapter/ Article... Увесь малітваслоў у адным файле - друкарскі варыянт