Грамовіч Іван, Да ясных вышыняў

Да ясных вышыняў

Апавяданні

Грамовіч Іван

Publication Place: Мінск

Publication Date: 1952

Publisher: Дзяржаўнае вьцавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры

Category: Children’s Books

Book Collection: MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)

Copy Numbers: MiOKB — [7616]

Iван Грамовіч нарадзіўся 26 ліпеня 1918 года ў вёсцы Закружка ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1939 годзе літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1939—1945 гг. у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў у 1946—1953 гг. загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Беларусь», у 1953—1954 гг. адказным сакратаром часопіса «Маладосць». У 1956 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў у 1956—1957 гг. начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1957—1958 гг. намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», у 1958—1969 гг. літкансультантам СП БССР, у 1970—1975 гг. намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык». Памёр 2 ліпеня 1986 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Belarusian Authors: Грамовіч Іван

Catalog: MiOKB

Only in the library of the Belarusian Culture Community and Museum (hardcopy)

Worth reading:

Грамовіч Іван, Выбранае

Выбранае

Аповесці і апавяданні

Грамовіч Іван

У кнігу выбраных твораў I. Грамовіча ўвайшлі аповесці і апавяданні, героі якіх — людзі з яркімі, мэтанакіраванымі характарамі, іх узаемаадносіны раскрываюцца праз унутраныя складаныя канфлікты як у ваенны, так і ў мірны час. More »


Грамовіч Іван, Выбраныя творы ў двух тамах, Т. 2

Выбраныя творы ў двух тамах

Аповесці

Грамовіч Іван

Другі том складаюць аповесці «На Крутой гары» — пра шэфскую дружбу горада і вёскі, пра лепшых людзей завода і калгаса ў цяжкі аднаўленчы перыяд — і «Сям’я Вішнёвых», дзе пісьменнік ставіць маральна-этычныя пытанні, праблему ўмацавання сям’і. More »


Грамовіч Іван, Выбраныя творы ў двух тамах, Т. 1

Выбраныя творы ў двух тамах

Апавяданні, навелы, гумар, мініяцюры

Грамовіч Іван

Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні шырокага апавядальнага характару; навелы лірычнага, пазнавальнага, эстэтычнага малюнку; лепшыя гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры, дз... More »


Грамовіч Іван, Залатая бранзалетка

Залатая бранзалетка

Апавяданні, гумарэскі, мініяцюры

Грамовіч Іван

Гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры Івана Грамовіча вызначаюцца добрым густам. Найболып прывабныя тыя творы, якія ўзнікаюць ад унутранай неабходнасці, ад упэўненасці, што не можа жыць чалавек без усмешкі, у жыцці яму будзе нечага неставаць. Добры смех дапамагае агульнай справе, выкрываючы і выпраўляючы хібы нашага побыту, асобных людзей. More »


Грамовіч Іван, Далі сабе слова

Далі сабе слова

Аповесць

Грамовіч Іван

Аповесць складаецца з дзвюх частак. Першая ахоплівае падзеі апошняга года Вялікай Айчыннай вайны. У гэты час і сустрэліся героі твора — партызанка Ганя і танкіст Максім. Другая частка кнігі — пра іх далейшае шыццё, узаемаадносіны з моладдзю — пакаленнем, якое вырасла ў пасляваенны час. More »


Грамовіч Іван, Выбранае

Выбранае

Грамовіч Іван

У аднатомнік увайшлі творы, напісаныя празаікам за многія гады творчай дзейнасці. У яго ўключаны апавяданні, якія раней друкаваліся ў зборніках «Рына-Марына», «Да ясных вышыняў» і «Сонца скрозь воблакі», а таксама падборка гумарэсак і фельетонаў. More »