![]() |
![]() |
Publication Place: Ліда
Publication Date: 2024-08-07
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954 года) - археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі ў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1981). Палітык і грамадскі дзеяч, на працягу 18 гадоў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. З 2017 па 2021 год - Ганаровы старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны. Алег Трусаў нарадзіўся 7 жніўня 1954 года ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У перыяд з 1976 па 1992 год працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце загадчыкам аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1996 да сакавіка 1998 года - дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэмаў Беларускага ўніверсітэта культуры. Цяпер дацэнт Кафедры гісторыка-культурнай спадчыны. У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Алег Трусаў праводзіў археалагічныя раскопкі ў Менску, Лідскім замку і іншых мясцінах Беларусі. Прымаў удзел у абвяшчэнні дзяржаўнага суверэнітэту і поўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь "Пагоня", бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. У 1990-1996 гады - дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання. З 1990 па 1995 год - намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Наша слова.pdf
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаўКасцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову энцыклікі Папы Фран- цішка "Dilexit nos" (з лацінскай мовы - "Палюбіў нас"). Гэта чацвёртая энцыкліка Папы Францішка, апублікаваная 24 кастрычніка 2024 года. Яна прысвечана чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста. Энцыкліка Dilexit nos працягвае традыцыю папскіх эн... More »
"Час прывёў на Парнас" - пад такой назвай пачала працу экспазіцыя ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Лідчына - край таленавіты, які стаў калыскай шматлікіх пісьменнікаў. Менавіта да Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў горадзе Лідзе, Дом Валянціна Таўлая і разгарнуў экспазіцыю. Яе асновай служаць гадзіннікі з калекцыі музея і перададзеныя на часовае захоўванне ад лідскіх пісьменнікаў. Любы гадзіннік... More »
26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах", абвясціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай. Гэты дакумент стаў важным крокам у адраджэнні нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. "Мова - гэта не толькі сродак зносін, але і душа народа, аснова яго культуры. Жыве мова - жыве народ", - cцвярджалася ў прэамбуле закона. Закон стымуляваў выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця: ад адукацыі да побыту. У краіне з'яв... More »
12 студзеня, у свята Хросту Пана, вернікі парафіі старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая прызначана адной з Юбілейных святыняў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мелі гонар вітаць нештодзённых пілігрымаў. У гэты дзень сваю духоў- ную вандроўку сюды здзейснілі Мітрапаліт Менска-Магі- лёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі... More »
Цудадзейны абраз Жыровіцкай Божай маці, з-за якога Жыровічы атрымалі назву "літоўскага Чанстахова", паводле легенды, цудоўным чынам з'явіўся ў лесе на грушы ў 1470 г. Тагачасны ўладальнік Жыровічаў, літоўскі падскарбій Аляксандр Солтан, якому пастушкі прынеслі гэты абраз, пераканаўшыся ў яго цудадзейнасці, пабудаваў у лесе царкву і размясціў у ёй гэтую святыню. Быў гэта невялікі абраз, накшталт абразкоў, які размяшчаюць на рыцарскіх на... More »
Звычайна Тры Каралі адзначаліся 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў - Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Езусу Хрыстусу дары - золата, ладан і міру. Традыцыйна лічыцца, што Мельхіёр быў старцам і каралём Аравіі, Бальтазар - сярэдніх гадоў і царом Эфіопіі, Каспар - юнаком і каралём Тарса. У беларускіх вёсках у гэты дзень хадзілі па дварах і віншавалі гаспадароў. Вось і ў Строчыцах свята... More »
12 студзеня, у свята Хросту Пана, вернікі парафіі старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая прызначана адной з Юбілейных святыняў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мелі гонар вітаць нештодзённых пілігрымаў. У гэты дзень сваю духоўную вандроўку сюды здзейснілі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Часовы... More »
18 снежня 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята - урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў VІ адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала "Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх" напачатку ХХ стагоддзя і напісала шэраг кн... More »
Пра незвычайна высокі ўзровень культуры старажытных беларусаў і іхніх арыйскіх прашчураў напісана ўжо шмат, напісана так, што часам і не здагадаешся, што гэта пра ўзровень менавіта беларускай культуры. Разгляд тонкасцяў беларускіх народных звычаяў, абрадаў, фальклору, народнага выяўленчага мастацтва, нават, калі ён робіцца фрагментарна, абасоблена, сам па себе дае ўжо цікавую інфармацыо. Чаго вартыя хаця б касмічна-містычныя матывы бел... More »
Міжурадавы камітэт UNESCO ў пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна названы: "Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі". У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці ў Беларусі. На той час у Беларусі мастацтвам выцінанкі вал... More »