Беларуская палітычная сцэна і прэзыдэнцкія выбары 2006 году

Беларуская палітычная сцэна і прэзыдэнцкія выбары 2006 году

Аналітычныя артыкулы

Publication Place: Вільня

Publication Date: 2006

Editor: Булгакаў Валер, Сіліцкі Віталь

Publisher: Інстытут Беларусістыкі

ISBN: 978-80-86961-24-8

Category: Politics

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Кніга выдадзена пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Чалавек у нядолі» --

У найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі прэзыдэнцкія выбары ўжо адбыліся тройчы. Толькі самыя першыя зь іх, тыя, што адбыліся ў 1994 годзе, былі выбарамі ў паўнавартасным сэнсе слова — адносна свабоднымі і рэальна канкурэнтнымі. Астатнія дзьве кампаніі, у 2001 і 2006 гадах, былі збольшага актамі зьдзяйсьненьня адміністрацыйнай працэдуры, якая пацьвярджала ўжо ўсталяваны статус-кво ў разьмеркаваньні палітычнай улады, ці, больш дакладна, пабудаваны ў сярэдзіне 1990 гадоў прэзыдэнцкі абсалютызм Аляксандра Лукашэнкі. Элемэнты выбараў у гэтых дзьвюх кампаніях, канечне, прысутнічалі. Абодва разы быў і даволі ясны выбар ня толькі паміж кандыдатамі, але і паміж пэўнымі кірункамі разьвіцьця краіны. Перадвыбарная барацьба фармальна вялася, выбарнікі галасавалі, і мала хто будзе сьцьвярджаць, што канчатковы вынік — перавыбраньне Аляксандра Лукашэнкі на другі і трэці тэрмін — не адпавядаў іх волі. Аднак і ў 2001, і ў 2006 гадах было ясна, што калі б рэальны вэрдыкт выбараў быў іншы, то сама па сабе выбарчая працэдура была б не канчатковым актам палітычнай драмы, а толькі яе пачаткам. Менавіта таму галоўнай інтрыгай кожнай наступнай прэзыдэнцкай кампаніі быў ня сам вынік галасаваньня, а тое, ці прывядзе ажыцьцяўленьне вышэйзгаданай працэдуры да нейкага нечаканага павароту, да ўзьнікненьня палітычнай драмы. (В. Сіліцкі, Уводзіны, фрагмэнт)

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле