Наша слова.pdf, 127 / 2024

Наша слова.pdf

127 / 2024

Publication Place: Ліда

Publication Date: 2024-06-05

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

30 траўня Эўхарыстыяй у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя распачалося ў Гародні святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыстуса. Як паведаміла прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, на святой Імшы сабралася вялікая колькасць вернікаў з усіх парафій горада. Узначаліў цэлебрацыю біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, канцэлебравалі яе каад'ютар Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і духавенства гарадзенскіх парафій. Сярод удзельнікаў літургіі былі дзеці, якія сёлета прыступілі да Першай Камуніі. На пачатку Імшы біскуп Гарадзенскі адзначыў важнасць гэтага дня, калі вернікі праслаўляюць Езуса Хрыстуса, вучацца любові, утвараюць супольнасць паўсюднага Касцёла. Біскуп Уладзімір Гуляй у гаміліі прапанаваў падумаць у гэтую ўрачыстасць аб тым, якія скарбы пакінуў людзям Езус Хрыстус у каштоўнай спадчыне - Эўхарыстыі. Першым з гэтых скарбаў іерарх назваў Найсвяцейшае Сэрца Езуса - "месца, якое абрала сабе любоў".

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Наша слова.pdf, 141 / 2024

Наша слова.pdf

141 / 2024

5-6 верасня ў Менску ў Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН працаваў 3 Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. На ўрачыстым пасяджэнні выступілі акадэмікi У.Р. Гусакоў, А.І. Лакотка, А.А. Каваленя, кандыдат гiстарычных навук з С. Пецярбурга - Марыя Спірына, прадстаўнік Міністэрства адукацыі і іншыя. Акадэмік А.А.Каваленя нагадаў прысутным, што першы Мiжнародны навуковы кангрэс культуры адбываўся ў 201... More »


pdf
Наша слова.pdf, 140 / 2024

Наша слова.pdf

140 / 2024

Даведачнае, багата ілюстраванае выданне пра Івацэвіччыну выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Івацэвічах, на Берасцейшыне. Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра асобныя гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага краю. Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямец... More »


pdf
Наша слова.pdf, 139 / 2024

Наша слова.pdf

139 / 2024

Наваградак, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, з 23 па 25 жніўня святкаваў 980-годдзе з дня першага летапіснага згадвання. "Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новогород" - запіс аб гэтым быў зроблены ў 1044 годзе ў Сафійскім летапісе, сведчаць даныя занальнага дзяржаўнага архіва ў Наваградку. Як паказалі археалагічныя даследаванні дзяцінца, навакольнага горада, курганных пахаванняў, Наваградак на працягу XI-XIII стст. бы... More »


pdf
Наша слова.pdf, 138 / 2024

Наша слова.pdf

138 / 2024

Цудоўныя спявачкi з выдатным мецасапрана нагадваюць нам пра тое, што музыка сыходзiць з Нябёсаў! Лаўрэат агульнанацыянальнага конкурсу песні Ганны Герман "Эўрыдыка" Галіна Сакольнік рэалізуе творчыя праекты і вядзе канцэртную дзейнасць на розных пляцоўках краіны. Разнастайны рэпертуар выканаўцы прадстаўлены вакальнымі творамі беларускіх, славянскіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Галіна Сакольнік валодае цудоўным мецца-сапрана. Арты... More »


pdf
Наша слова.pdf, 137 / 2024

Наша слова.pdf

137 / 2024

Беларускі штангіст Яўген Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль на спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў рамках Алімпіяды ў Парыжы. Яго вынік - 402 кг (183+219). На такійскай у Яўгена не атрымалася, затое парыжская стала паспяховай. Цяпер яму толькі 25, і няхай золата будзе наперадзе. Адзначым, што наш суайчыннік з'яўляецца дзейсным бронзавым прызёрам чэмпіянату свету, а таксама дзейсным чэмпіёнам Еўропы. На гэтых Алімпійскіх гульнях ён выступа... More »


pdf
Наша слова.pdf, 136 / 2024

Наша слова.pdf

136 / 2024

Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954 года) - археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі ў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1981). Палітык і грамадскі дзеяч, на працягу 18 гадоў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. З 2017 па 2021 год - Ганаровы старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны. Алег Трусаў нарадзіўся 7 жніўня 1954 года ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. У 19... More »


pdf
Наша слова.pdf, 135 / 2024

Наша слова.pdf

135 / 2024

27 ліпеня ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына" праходзіла свята беларускай паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета". Па традыцыі шаноўных гасцей сустрэлі хлебам-соллю. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова, старшыня Менскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч кул... More »


pdf
Наша слова.pdf, 134 / 2024

Наша слова.pdf

134 / 2024

Ламаліся дзіды, звінелі кальчугі, ляцелі іскры ад жалезных мячоў. Коні білі капытамі і, становячыся на дыбкі, ішлі на ворага. Грунвальдская бітва ў Дудутках! Падзеямі першага дня сталі эпізоды рэканструкцыі бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на ўзгорыстым полі каля прускага мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (у якое ўваходзіла сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага. 2... More »


pdf
Наша слова.pdf, 133 / 2024

Наша слова.pdf

133 / 2024

У філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча" прайшла гадзіна памяці "Дарогамі вызвалення", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб тым, як у цяжкія чэрвеньскія дні 1941 года на дарозе Ліда-Дворышча гераічна змагаліся з фашысцкімі танкамі воіны 2-га дывізіёна 245-га гаўбічнага артылерыйскага палка пад камандаваннем батальённага камісара Заўялава В... More »


pdf
Наша слова.pdf, 132 / 2024

Наша слова.pdf

132 / 2024

6 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас сёлетняга фэсту адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Яно адбылося па ініцыятыве Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага з нагоды 125-гадовага юбілею з часу інтранізаці Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў паўсюдным Касцёле, што адбылася на заклік Папы Льва ХІІІ. Прысвячэнню папя... More »