Publication Date: 2023
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Бо як ад Бранска, так і ад Кіева да Вільні далеч, чым ад таго ж Ітыля. Калі не сёння, то заўтра татары ўжо, няйначай, пачнуць шнарыць паўз паўднёва-ўсходнія межы Вялікага Княства. А гэта значыць — падзеі не абмінуць ні Бранска, ні Кіева. I нас з табой першых закране новая вайна паміж татарамі і маскавітамі. Мы з табою, брат, заўсёды ў асаблівым становішчы. Мы — на паграніччы. Адно і глядзі, каб татары не паблыталі рускія і літоўскія ўдзелы. Таму і палітыка ў нас павінна быць у гэтай справе асаблівая. Прынамсі, не зусім такая, як у Вільні. Дзе цяпер Андрэй? (фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org
У Пацавай Слабадзе «газік» наш пераехаў па мастку Олу, адну са шматлікіх у тым краі рачулак, што ў вярхоўі заўсёды нагадваюць больш ручайкі, таксама парослыя аерам і шыракалістым дзягілем, і палявой дарогай пакаціўся да Баравіцы. Там недзе дарога гэтая павінна была вывесці нас на шашу, якая ішла з Бабруйска ў Магілёў Шафёр дарогу ведаў, і мы цяпер ехалі з тым спакоем, які дазваляе адчуваць сябе вольна і трохі абыякава да ўсяго, што міна... More »
Сонца забарылася нечага і пакуль разлівала па небасхіле адну ружовую чырвань. Была нядзеля, і ніхто не адважваўся парушаць ранішняй цішы. Толькі днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі, налівалі ў дубовыя двухдонкі халодную ваду. Ад дзяржаўнай граніцы, што была не больш як за паўтара кіламетра ад лагера, сёння чамусьці не далятала ніводнага гуку, які мог бы насцярожыць ч... More »
Машына імчыць праз стэп па шырокай пыльнай дарозе. На заднім сядзенні, адкінуўшыся на спіну, Антон Ягоравіч Шасцярнёў. На пярэднім, поплеч з брытагаловым шафёрам, другі Шасцярнёў — сын Антона Ягоравіча — Васіль. Ён, як і бацька, вышэй сярэдняга росту. На выгляд мае гадоў дваццаць пяць — дваццаць сем. У яго дробныя, вельмі рухомыя рысы твару з высокім, крыху сціснутым на скронях ілбом, гладкая, амаль жаночая шыя і тонкія белыя рукі з доў... More »
Вясна ў той год была ўзялася вельмі рана. У пачатку сакавіка снег пачарнеў, і пад ім захлюпала вада. Ледзь не над самай зямлёй павіслі, як налітыя, хмары. Адвячоркамі над вёскамі слаўся не то дым, не то туман. Дзьмуў едкі, густы і парывісты вецер. За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд. Здавалася, вось-вось пачнецца крыгаход. Але неспадзявана пахаладала, і вясна спярша паспакайнела, пасля зусім нібы заснула: ці то ў яе сіл не... More »
Нам было ў той час па дзесяць гадоў — адным трохі болей, другім трохі меней. І мы былі дзеці вайны. Але тады мы амаль усё ведалі, і мне часам здаецца, што ведалі куды больш, чым нават цяпер, калі нам па трыццаць ужо. Напрыклад, мы без памылкі маглі яшчэ на падлёце пазнаваць па гуку самалёты — «нашы» і «не нашы». Ведалі, якія кулі ў што пафарбаваны — звычайныя, разрыўныя, бронеразрыўныя, бранябойныя, трасіруючыя… Цяпер ужо адно цяжка пер... More »
Гэтым летам памёр апошні вугольшчынскі аднаасобнік — па сельсавецкіх кнігах Андрэй Яўстратавіч Хрупакоў, а па-вугольшчынску проста Хрупак. Быў ён чалавек мнагадзетны: меў, здаецца, ажно сямёра хлопцаў. Паступова яны раз’ехаліся — адны падаліся на шахты, другія завербаваліся некуды, — і, можа, дзесятак гадоў Андрэй жыў адзін: жонка падбілася на лядах, якія карчавалі адразу пасля вайны, і аддала богу душу яшчэ да таго, як падраслі самыя м... More »
Двойчы браўся я за сваю біяграфію. Адна недзе згубілася ў студэнтаў. Другая атрымалася доўгая, не падыходзіць да такой кнігі… Вось трэцяя. І так, нарадзіўся я 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці. Праўда, да нейкага часу днём нараджэння маім лічылася 5 кастрычніка. Атрымалася гэтак з-за таго, што згубіліся метрычныя даведкі ў час вайны. Ну а пасля вайны трэба было мець новыя дакументы, і на медыцынскай камісіі ў К... More »
Толькі на краі Беларусі, нібыта ў прамыінах, якія ўтварылі няўшчуканыя дажджы, што доўжыліся, бадай, болей за тыдзень, дык толькі на краі Беларусі, дзе пачынаюцца літоўскія палеткі, дарэчы, такія ж, які і беларускія, паказалася зямля, скрозь у вялікіх, рознакаляровых і шматстайных лапіках. Ад беларускай мяжы яшчэ не відно літоўскіх хутароў — яны там, дзе Куршская каса і далей, да самага латышскага ўзбярэжжа. Нашы землі — беларускія і л... More »
Гэту назву я запісаў толькі 23 сакавіка. Прыходзіла яна паволі, у ходзе ўсёй перадвыбарчай кампаніі, але з’явілася ў галаве няйначай па асацыяцыі з падзеямі, якія разгортваліся тут у 1944 годзе ў аперацыю «Баграціён»… Канешне ж падзеі не сумяшчальныя, і назва сапраўды паходзіць толькі ад знешняй асацыяцыі. Можна было б назваць нататкі зусім проста — «Як выбіраўся…». Я нічога не мяняў у нататках. Толькі нанава прачытаў, каб паправіць ско... More »
Ігнат скідаў за дваром апошнюю капу сена і, разгарачаны, увайшоў у сенцы, пастаяў там, пакуль не звыкліся вочы з лёгкім змрокам, і толькі пасля ўжо ўзяўся за конаўку, што вісела на сцяне над лаўкай, на якой стаялі вёдры з вадой. Вада ў адным вядры была халодная — мусіць, нядаўна з крыніцы, і зубы Ігнатавы адразу зайшліся. Ён пачаў піць маленькімі глыткамі. Піў доўга, смакуючы, і ўвесь час адчуваў, як паступова астывала нутро. (фрагмент) More »