Бядуля Змітрок, Злодзей

Злодзей

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Publication Date: 2023

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Невядома было, ці ўжо зайшло сонца ці не, бо густыя хмары агарнулі ўсё неба, і цемра абхапіла абшар палёў пад касагорам. Была нейкая парнасць, як перад дажджом. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Людзі са спешкай вазілі на гумны жыта з поля. Чутно было, як на азяродах гаманілі ды крычалі: «вышэй падавалку!» або — «сноп развязаўся, каб цябе-е!» ці «не варонь там, падла здохлая!» У Кастуся не паспелі звезці ў гумно ўсё жыта, і на полі асталося некалькі дзесяткаў мэндлікаў. Кастусь рана павячэраў і пайшоў на поле, лёг пад касагорам і давай пыпкаць люльку. Доўга пазіраў ён на вогнішча начлежнікаў, якое свяцілася з блізкай пасекі. (фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Усё апавяданне ў адным файле

Worth reading:

epub
Бядуля Змітрок, Туга старога Міхайлы

Туга старога Міхайлы

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Шэпты... Лясныя шэпты, чаму вас не чутна? Чаму вы анямелі? Вочы пазіраюць вакол, шукаюць удалі, мо дзе высокай сцяною цямнее бор, мо дзе ў зелені бялее бярэзнік... Пуста... Сумна... На маўклівых далінах адны жылістыя карчы... Там, дзе былі гаі, жаўцее жвіровы пясок. Рэчка высахла... Ціха... жудасна... Шэпты... Лясныя шэпты, дзе вы? (фрагмент) More »


epub
Бядуля Змітрок, Пяць лыжак заціркі

Пяць лыжак заціркі

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Апошні запас выйшаў, хоць зубамі ляпай; шчаўя яшчэ нямашака... Горкае цяпер жыццё ў хворага Антося. Ён сам рабіць не можа. Адна толькі жонка працуе на яго і дзяцей. Учора ёй, Агаце, пашанцавала. Яна выенчыла ў суседа фунт мукі на зацірку. Вось і гатуе яна для сямейкі снеданне... У цёмнай малой хатцы вялікае свята... Пазіраў Антось на прыпе... More »


epub
Бядуля Змітрок, На Каляды к сыну

На Каляды к сыну

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Хмаркі насіліся над лесам. Розныя па колеру і фасону, яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу. Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам. Чаго-чаго ў іх не было! Цэлыя гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, выспы, азёры, агнёвыя звяры, працэсіі святых у белых вопратках, незлічоныя легіёны ваякаў на конях... (фрагмент) More »


epub
Бядуля Змітрок, Летапісцы

Летапісцы

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Душная цёмная ноч. Міронава сям’я спіць у пуні на свежым сене. Не спіцца толькі двум: старому дзеду Мірону і яго васьмігадоваму ўнуку Андрэю. Дзед думае цяпер, як ухітрыцца найцішэй выйсці з пуні, каб нявестка не пачула, ды напісаць ліст сыну ў Амерыку. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча. Усе смачна спяць пасля працы на сенакосе, як пасля кірмашу ўсё роўна. Дзед аглядаецца па баках ды... More »


epub
Бядуля Змітрок, Буслы

Буслы

Апавяданне

Бядуля Змітрок

— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна, — казалі хомінцы, — во, прынамсі, павесялее ў нас! Буслы былі — сям’я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну. Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя. Бацька зваўся Міхайла. Сярэдніх гадоў, з калматымі валасамі, з доўгай, як варонне крыло, чорнай барадой; хадзіў у даўгаполай, падперазанай лыкам ... More »


epub
Бядуля Змітрок, Мядзведзь

Мядзведзь

Апавяданне

Бядуля Змітрок

На небе толькі што ўзышла паўночная зорка. Ледзь-ледзь вызначаюцца чорнымі асілкамі высокія стагі. На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык — стары рыбак і паляў­нічы — сядзіць на перавернутым чаўне пры слаба тлеючым вогнішчы і дыміць люлькай. Побач ляжыць на карчы яго стрэльба-дубальтоўка. Мацей расставіў нанач венцеры ў затоках, а сам астаўся вартаваць, каб ніхто з блізкіх вёсак іх не вытрас, як часамі падшывальцы любілі рабі... More »


epub
Бядуля Змітрок, Дудар

Дудар

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Спачатку, дзеткі мае, здалося мне, што старыя часы раптам устром галавой варочаюцца да нас: вось, знакам тым, цяперака няма вінаполек — і калісьці таксама не было вінаполек. Але тутака трапілі якраз пальцам у вока. «Не заўсяды, як на дзяды», дзеткі мае! Эхэ-хэ, «што было, тое травой зарасло». Знакам тым, я ішчэ добра памятаю тыя дзянькі, калі з Рагазіны вазілі пу­затыя бочкі «ачышчанай», калі па дошках талакой качалі гэтыя самыя бочкі н... More »


epub
Бядуля Змітрок, Фрося

Фрося

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак былі палацамі побач з Фросінай хатай. Муж Фросі хадзіў вечна на адработкі да кулакоў. Рэдка калі ён што прыносіў дамоў — трэба было ад... More »


epub
Бядуля Змітрок, Тры крыжыкі

Тры крыжыкі

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць і навуку. Такія яго крыжыкі добра ведала даўнейшая воласць. (фрагмент) More »


epub
Бядуля Змітрок, На зачарованых гонях

На зачарованых гонях

Апавяданне

Бядуля Змітрок

На зачарованых гонях, нібы тры адвечныя вартаўніцы, шушукалася тройца зграбных стромкіх хвоек. Нібы карагодніцы, якія во-во пусцяцца ў скокі, хвойкі рухалі зялёнымі пругкімі рукамі-лапкамі. Вілаватымі ланцугамі-карэннямі хвойкі былі прыняволены некім да гоняў. Хтосьці паставіў іх тут глядзець за тым, што чыніцца вакол. Загартаваная двухклыковая саха грызла зачарованыя гоні з году ў год, пераварачвала лусты-скібы чарназёму. Смаглай, жыво... More »