Publication Date: 2023
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Неба беларускай літаратуры на самым пачатку XX стагоддзя ярка асвятлілася цэлым сузор’ем незвычайных талентаў. Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Якраз у гэтым шэрагу славутых імён стваральнікаў новай беларускай літаратуры вельмі заслужана згадваецца літаратуразнаўцамі і імя Змітрака Бядулі. Нарадзіўся Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) 23 красавіка 1886 г. у мястэчку Пасадзец у беднай яўрэйскай сям’і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, а з цягам часу стаў аканомам у купца-лесапрамыслоўца. Малы Самуіл першапачаткова вучыўся ў яўрэйскай школе хедэры, а потым у ешыбоце — духоўнай семінарыі, якую, аднак, не закончыў, бо не змірыўся з тымі нечалавечымі парадкамі, якія там панавалі. Вучня маглі бязлітасна біць толькі за тое, што ён цікавіўся граматыкай рускай мовы. Злачынствам лічылася чытанне свецкіх кніг, напісаных нават на стараяўрэйскай мове. (Уладзімір Казбярук, «Будзь сам сабою, беларус...», фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org
Шэпты... Лясныя шэпты, чаму вас не чутна? Чаму вы анямелі? Вочы пазіраюць вакол, шукаюць удалі, мо дзе высокай сцяною цямнее бор, мо дзе ў зелені бялее бярэзнік... Пуста... Сумна... На маўклівых далінах адны жылістыя карчы... Там, дзе былі гаі, жаўцее жвіровы пясок. Рэчка высахла... Ціха... жудасна... Шэпты... Лясныя шэпты, дзе вы? (фрагмент) More »
Невядома было, ці ўжо зайшло сонца ці не, бо густыя хмары агарнулі ўсё неба, і цемра абхапіла абшар палёў пад касагорам. Была нейкая парнасць, як перад дажджом. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Людзі са спешкай вазілі на гумны жыта з поля. Чутно было, як на азяродах гаманілі ды крычалі: «вышэй падавалку!» або — «сноп развязаўся, каб цябе-е!» ці «не варонь там, падла здохлая!» У Кастуся не паспелі звезці ў гумно ўсё жыта, і ... More »
Хмаркі насіліся над лесам. Розныя па колеру і фасону, яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу. Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам. Чаго-чаго ў іх не было! Цэлыя гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, выспы, азёры, агнёвыя звяры, працэсіі святых у белых вопратках, незлічоныя легіёны ваякаў на конях... (фрагмент) More »
Душная цёмная ноч. Міронава сям’я спіць у пуні на свежым сене. Не спіцца толькі двум: старому дзеду Мірону і яго васьмігадоваму ўнуку Андрэю. Дзед думае цяпер, як ухітрыцца найцішэй выйсці з пуні, каб нявестка не пачула, ды напісаць ліст сыну ў Амерыку. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча. Усе смачна спяць пасля працы на сенакосе, як пасля кірмашу ўсё роўна. Дзед аглядаецца па баках ды... More »
— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна, — казалі хомінцы, — во, прынамсі, павесялее ў нас! Буслы былі — сям’я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну. Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя. Бацька зваўся Міхайла. Сярэдніх гадоў, з калматымі валасамі, з доўгай, як варонне крыло, чорнай барадой; хадзіў у даўгаполай, падперазанай лыкам ... More »
На небе толькі што ўзышла паўночная зорка. Ледзь-ледзь вызначаюцца чорнымі асілкамі высокія стагі. На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык — стары рыбак і паляўнічы — сядзіць на перавернутым чаўне пры слаба тлеючым вогнішчы і дыміць люлькай. Побач ляжыць на карчы яго стрэльба-дубальтоўка. Мацей расставіў нанач венцеры ў затоках, а сам астаўся вартаваць, каб ніхто з блізкіх вёсак іх не вытрас, як часамі падшывальцы любілі рабі... More »
Спачатку, дзеткі мае, здалося мне, што старыя часы раптам устром галавой варочаюцца да нас: вось, знакам тым, цяперака няма вінаполек — і калісьці таксама не было вінаполек. Але тутака трапілі якраз пальцам у вока. «Не заўсяды, як на дзяды», дзеткі мае! Эхэ-хэ, «што было, тое травой зарасло». Знакам тым, я ішчэ добра памятаю тыя дзянькі, калі з Рагазіны вазілі пузатыя бочкі «ачышчанай», калі па дошках талакой качалі гэтыя самыя бочкі н... More »
Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак былі палацамі побач з Фросінай хатай. Муж Фросі хадзіў вечна на адработкі да кулакоў. Рэдка калі ён што прыносіў дамоў — трэба было ад... More »
Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць і навуку. Такія яго крыжыкі добра ведала даўнейшая воласць. (фрагмент) More »
На зачарованых гонях, нібы тры адвечныя вартаўніцы, шушукалася тройца зграбных стромкіх хвоек. Нібы карагодніцы, якія во-во пусцяцца ў скокі, хвойкі рухалі зялёнымі пругкімі рукамі-лапкамі. Вілаватымі ланцугамі-карэннямі хвойкі былі прыняволены некім да гоняў. Хтосьці паставіў іх тут глядзець за тым, што чыніцца вакол. Загартаваная двухклыковая саха грызла зачарованыя гоні з году ў год, пераварачвала лусты-скібы чарназёму. Смаглай, жыво... More »