Ліс Дар'я, Не кажы бабулі

Не кажы бабулі

Біяграфічны расповед

Ліс Дар'я

Publication Date: 2023

Category: Belles-Lettres; Biographies

Copyright © 2023 by Дар’я Ліс; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Ліс Дар’я, Не кажы бабулі. Біяграфічны расповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 133-137 с.

Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай жонкай, а – тым болей! – гаспадыняй. І дзед, пэўна, таксама, не быў ідэальным мужам і гаспадаром, хоць яго ведаю адно па расповедах… І расповеды заўжды на яго карысць! Мала пражылі, затое насычана, пакуль ён не памёр у 40 год ад інфаркту. А яна пражыла большую частку жыцця ўжо без яго, пасля яго… І амаль пра ўсё забылася. Альцгеймер – штука такая. Напэўна, я павінна трохі расказаць пра іх жыццё, пра яе жыццё, раз ужо мне 39, а я не вару баршчы, не смажу катлеты і не маю дзяцей… На жаль ці на шчасце – хто ведае? Скласці дакладнае генеалагічнае дрэва – справа добрая, але сумная. Тут мне не хопіць цярплівасці. Іншая рэч – гісторыя. Караценькія гісторыі. (Фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Не кажы бабулі. Біяграфічны расповед