Баршчэўскі Аляксандар

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1930 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандар Баршчэўскі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Брыло Сабіна, Слова як боль і рагаванне

Слова як боль і рагаванне

Брыло Сабіна

Publication Date: 2023-05-25

Publisher: Літрадыё

Book Series: Адкуль бяруцца кнігі

Sizes: 00:53:49

Category: Video

Copyright © 2023 by Літрадыё

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Source: www.youtube.com/@litradio_by

Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная пераехаць з Мінска ў Вільню і дагэтуль складана перажывае разлуку з домам. У новым выпуску падкасту Сабіна распавядае пра душэўны і фізічны боль, які з ёю ўсё жыццё, пра патаемнае жыццё вершаванкі і парадоксы прамаўлення, а таксама пра свой перфекцыянізм і вялізную асалоду ад паэзіі.