Publication Place: Мінск
Publication Date: 2022-03-16
Publisher: Будзьма Беларусамі!
Book Series: Словы мацней
Sizes: 00:01:36
Category: Video
Copyright © 2022 by Будзьма Беларусамі!
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Яе творы перакладаліся на нямецкую, украінскую, рускую мовы, друкаваліся ў газеце "Вечерний Гродно", часопісах "Дзеяслоў", "Полымя" і іншых. Актыўна брала ўдзел у міжнародных літаратурных вечарах і фестывалях. Выступала ў Беларусі, Украіне, Расіі. Дар’я Бялькевіч — паэтка і івэнт-менеджарка. Нарадзілася 30 студзеня 1993 г. у вёсцы Жыровічы на Гродзеншчыне. Адукацыя: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі калегіюм (літаратура і філасофія). У 2017 намінавана на прэмію "Залаты апостраф. Дэбют" часопіса "Дзеяслоў". Фіналістка конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша для маладых паэтаў (2017). Курсы ў Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні. Арт-менеджар у "Арт Сядзібе", Беларускім ПЭН-цэнтры і Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Першая кніга "Слёзы на вецер" (2021).
Video: Словы мацней
Catalog: Kamunikat.org
„Дар’я Бялькевіч не заканчвала філфакаў, затое чытала паэзію і слухала жывых паэтаў. Можа, таму зусім не хворая на снабізм і ўпэўненая, што творчасць або дапамагае людзям, або нікому не патрэбная“. Андрэй Хадановіч. More »