Мінскевіч Серж

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1969 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Серж Мінскевіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Кузменка Змітрок, Шаманы́

Шаманы́

апавяданне

Кузменка Змітрок

Publication Date: 2022

Category: Children’s Books

Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Змітрок Кузменка; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Кузменка Змітрок, Шаманы́. . Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (113) 2021; с. 183-193

Мама не прыйшла і ўчора. Яны чакалі яе яшчэ два дні таму. Чысценька прыбралі ў хаце. Перавесілі транты на кручках, каб матулі было куды павесіць сваю вопратку. Малая Волька выклала на ўслончыку сонейка з круглых пляскатых каменьчыкаў… Кацярына ўздыхнула. Гэтыя каменьчыкі яшчэ для яе назбіраў тата. Ён называў іх дзівосным словам – „мазаіка“. Казаў, што недзе ў далёкіх гарадах ёсць велічныя цэрквы і палацы, дзе з такіх вось каменьчыкаў зробленыя прыгожыя карціны. Толькі там каменьчыкі не простыя, а каштоўныя. Рознакаляровыя і неверагодна бліскучыя. (фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь твор у адным файле