Publication Place: Мінск
Publication Date: 2022
Publisher: Выдавец Цымбераў Р. М.
ISBN: 148 с.
ISSN: 978-985-7236-70-1
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2022 by Людміла Андзілеўка, ІП Цымбераў Р. М. - афармленне
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
UDC: 821.161.3-3
Грамадства набліжаецца да мяжы расчалавечвання. Страчваецца боскі пачатак: любасць, сапраўднасць падмяняюцца на прынцып формы. Нараджэнне дзіцяці перастала быць радасцю, цудам, сакраментальнай таямніцай. Дзіця можна прадаць, купіць, атрымаць у прабірцы. Жанчына — інкубатар, прамысловы кантэйнер для жывога тавару, яйцаклеткі. Яе задача пасля родаў — зберагчы бізнес, захаваць формы, пругкасць грудзей, прывабнасць. Сучаснай маці цяжка развітацца з асалодай вольнага часу, актыўнасцю ў коле сяброў. Пасляродавая дэпрэсія — «модная» хвароба, яшчэ не даследаваная, а ўжо актыўна лекаваная медыкаментозна. Педыятрыя фіксуе катастрафічнае распаўсюджванне аўтызму, нядаўна — рэдкай хваробы. Леа Канер, першаадкрывальнік аўтызму, бачыў прычынай мацярынскую холаднасць да дзіцяці. З гадамі бацькам удалося «перакрычаць» доктара, перамагчы хваробу — не…
Belarusian Authors: Андзілеўка Людміла
Catalog: Kamunikat.org
Восень. Правінцыйны горад. На вуліцы маладая сучасная жанчына развітваецца з дачушкай, дзяўчынкай гадоў дзесяці-дванаццаці, выпраўляе ў школу. Пяшчотна папраўляе вопратку, усміхаецца, чакае лоб — «бадаюцца», цалуе дзіця ў нос, шчокі. (фрагмент) More »
Тэлефонны званок разбудзіў рана, ноч зноў выдалася бяссоннай, сабраўся даспаць, крыху палепшыць самаадчуванне, толькі задрамаў — так лёгка, лагодна, у нейкім маладым флёры, і — на табе, як у сэрца нажом, бы кіпнем абдало, нават ціск, адчуваецца, падскочыў. Званок, рэзкі — гук забыўся адключыць з вечара: на летніку столькі занятку — ламаюцца гарадскія побытавыя звычкі, парушаецца рэжым. Зірнуў у экранчык. (фрагмент) More »
Еду ў агульнаграмадскім транспарце, маю ўвагу палоніць купка смуглявых іншаземцаў: не тое каб выглядам (да гастарбайтэраў наша вока ўжо звыклася) і не паводзінамі — людзі трымаюцца даволі прыстойна. Вуха ўвесь час ловіць настойлівыя і незразумелыя, але чымсьці знаёмыя гукаспалучэнні: «Каляляська, каляляська, дабыдзень, тапапацена…» І тут нарэшце да мяне даходзіць, што чую я родную мову, толькі з моцным акцэнтам. Аж вочы акругліліся! Раз... More »
Тэлефанавалі з рэдакцыі: «Чаму цураецеся нашага органа? Не жадаеце пазнаёміць чытачоў роднага горада са сваёй творчасцю? Дайце падборку — надрукуем». Я люблю чытачоў. Творы падабрала, выслала. Надрукавалі ў двух нумарах з прыемнай прадмовай. Дзякую! Прыходжу ў бібліятэку, вітаюся — на мяне з-пад ілба хітрым вокам паглядае бібліятэкарка. (фрагмент) More »
Дзясятая бальніца, гінекалагічнае аддзяленне, часова аддадзенае, як і многія з іншых, пад наплыў хворых на COVID. Адзінаццаць палат, набітых да адказу, дзве з іх пераабсталяваныя ў рэанімацыю: бясконца гудуць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх — піў, піў, піў, пляўмб, піў, піў піў, пляўмб. Адна з палат мае тры жыццядайныя крыніцы кіслароду: дзве паасобку і адна беражліва падзеленая на два ложкі — так атрымліваецца выратаваць ужо чатыры д... More »
Паўтарагадовы Жэка даядаў астаткі баршчу, і тут якаясь халера штурхнула мяне пацягнуцца да палічкі па маленькі прастакутнічак файлаў, па абодва бакі старонак у ім былі паўстаўляныя каляровыя здымкі. Звычайна маці забаўляла Жэньку гэтымі фоткамі, падманам торкаючы ў рот лыжку кашы ці булёну. Навошта спатрэбіўся ён мне? Дзіця паела. І вось: абед зноў на стале! Хлопчык прыгледзеўся да адной з фатаграфій, пазнаў маці, торкнуў пальцам у здым... More »
Можна выйсці на гаўбец, пераважыцца праз парэнчы, абаперціся на локці, удыхнуць свежага паветра і лавіць у далонь кроплі надаедлівага восеньскага дажджу ці лёгкія сняжынкі прыспелай зімы, мо проста назіраць знаёмае наваколле: кавалачак неба, што толькі і пакінулі дамы. Насупраць, з бакоў і спрэс-спрэс — шматпавярховыя будынкі, у незанавешаных вокнах якіх ты заўсёды міжволі здольны стаць бессаромным сведкам сямейнага ладу чужых табе жыха... More »
На гэты раз аўтар прапануе «дарожную чытанку для жанчын і чулых мужчын». Сапраўды, апавяданні лёгка чытаюцца, займальныя, прыцягваюць цікавымі сюжэтамі і дзіўнымі паваротамі людскіх лёсаў. More »
У раздзеле «Госці» сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» паглядаў на мяне з фота незнаёмы мурлаценькі дзядзька на фоне дагледжанай сядзібы: альтанка, мальвы, ружы, сад, ставок з рыбкамі, трактар, аўто… Дабрабыт у поўным наборы. Усё, што многім па справядлівасці здаецца сапраўдным рэальным шчасцем. Не пазнала дзядзьку, вось прозвішча — рэдкае, пакручастае — спыніла: калісьці чула. Перабрала транзітнікаў класа, школы, і ва ўспамінах жыхароў род... More »
Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны зубамі склыгае. Нават смех разбіраў — рагатаў бы сам сабою, каб дапусціўся. На рабоце здача аб’екта. Казалі ў брыгадзе, нібы за новабудоўлю... More »