Publication Place: Мінск
Publication Date: 2022
Publisher: Галіяфы
Sizes: 352 с.; вага - 0,55 kg
ISBN: 978-985-7285-14-3
Category: Children’s Books
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
Знішчаць агрыяў — справа гонару для ларбарэйцаў. Напаўзабыты сёння лозунг ведаў ці не кожны ў Ларборы. Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як здзек. А вось толькі што, калі чуткі — праўда? І агрыі не зніклі, а жывуць сярод ларбарэйцаў? Раптам праўда і тое, што яны не вырадкі, як сведчыць гісторыя? Быццам узбуджаны вулей, віруе Ларбор: у кожным завуголлі пляткараць пра агрыяў і распаўсюджваюць чуткі пра арла — прадвесніка вяртання Дэркуса. Яго бачылі ўжо шматкроць. Горцы патрабуюць перапахаваць чэрап містычнай пачвары, якую знайшлі падчас пошукаў двух навучэнцаў, што зваліліся ў прорву. Небяспека абвалаў прымусіла Оптымум закрыць шахты па здабычы міраіту, і бездары пагражаюць разрабаваць старажытныя могілкі здольных. А кола пронгаў тым часам пашыраецца: нават тыя, каго лічылі самымі дасканалымі прыхільнікамі Дэркуса, ператвараюцца ў пачвар.
Belarusian publishers: Галіяфы
Catalog: Прыватны кнігазбор
З аднаго боку — містычны Край, а з другога – Бязмежнае мора. Праз што церпяць пакаранне жыхары Ларбора, апынуўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках бездараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое майстэрства продкаў? І, нарэшце, самае галоўнае пытанне — што такое Сакрум, які марыць атрымаць кожны? Рой — навучэнец Аквілы, паступова роб... More »