Родныя пагОркі, 1

Родныя пагОркі

Капыльскі літаратурны альманах

1

Publication Place: Ліда

Publication Date: 2021

Editor: Станіслаў Суднік

Publisher: Установа інфармацыі "Выдавецкі дом ТБМ"

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Капыльшчына - адна з прыгажэйшых мясцін Беларусі. Цудоўны край, дзе бруіцца рака Каменка, дзе шумяць бярозы… Край багатай гісторыі, славутых людзей, цудоўны куток нашай Беларусі. А любоў да роднага краю, веданне яго гісторыі - аснова духоўнай культуры грамадства. Як адзначыў акадэмік Д.С.Ліхачоў "Культура як расліна: у яе не толькі галіны, але і карані. Надзвычай важна, каб рост пачынаўся менавіта з каранёў". Капыльскі край - найпрыгажэйшы, не палічыце гэта проста гучнымі словамі. За імі - разуменне таго, што такіх маляўнічых, такіх багатых на гістарычныя падзеі мясцін на нашай зямлі няшмат. У Капылі была адна з самых моцных на Беларусі ячэек арганізацыі РСДРП, тут жа - выпадак унікальны - выдаваліся рукапісныя часопісы. Агульнавядомы факт - калі быў утвораны часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, яго ўзначаліў ураджэнец Капыля Зміцер Жылуновіч, ён жа - вядомы беларускі пісьменнік Цішка Гартны.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле