Ятранка, 1/2021

Ятранка

Дзятлаўскі літаратурны альманах

1/2021

Publication Place: Ліда

Publication Date: 2021

Editor: Сяргей Чыгрын

Publisher: Выдавецкі дом ТБМ

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Упершыню ў гісторыі Дзятлаўшчыны выдаецца літаратурны альманах, якія вы, шаноўныя чытачы, трымаеце сёння ў руках. Мясцовыя творчыя людзі вырашылі назваць яго "Ятранка". Ятранка - гэта рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах, правы прыток Моўчадзі. Даўжыня Ятранкі 31 кіламетр. Пачынаецца яна каля вёскі Ярошычы на Навагрудчыне, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на поўдні ад Наваельні на Дзятлаўшчыне. Мае Ятранка і свае прытокі - гэта Мутніца і Лапушанка… Адны назвы рэк і самі рэкі, а таксама прырода вакол іх, не могуць тутэйшых людзей не натхняць на творчасць. Таму пісьменнікі Дзятлаўшчыны хутчэй за ўсё і натхняліся мясцовай прыродай, апісваючы яе прыгажосць. Бо на Дзятлаўскай зямлі заўсёды жылі творчыя людзі розных нацыянальнасцей. Стваралі тут паэзію і прозу пісьменнікі на польскай, рускай, украінскай, ідыш, літоўскай мовах.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Ятранка

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле