Сыс Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Сыс.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Каляндар 2008

Каляндар 2008

беларускія мясціны ў свеце

Publication Place: Менск

Publication Date: 2007

Graphics Design: Мальдзіс Яраслаў

Publisher: Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына

Category: History

Copyright © 2007 by Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Ад укладальнікаў У розныя часы і па розных прычынах выязджалі беларусы з Бацькаўшчыны: хто шукаў лепшай долі, хто ўцякаў ад палітычнага націску, хто імкнуўся да прыгодаў і новых уражанняў. Сяліліся ў розных краінах на Захадзе і Усходзе. Звесткі аб беларусах можна знайсці і ў Аўстраліі, і ў Аргенціне, і ў Вялікабрытаніі, і ў ЗША, і ў Канадзе, і шмат у якіх іншых краінах, нават у такіх экзатычных, як Танзанія ці Новая Зеландыя. Вялікая колькасць нашых суайчыннікаў пасялілася далёка ад радзімы ў ХХ ст. Эканамічныя крызісы і віхуры вайны прымусілі пакінуць родныя месцы сотні тысяч беларусаў. Не ўсе яны ўсведамлялі сваю нацыянальную адметнасць, не ўсе мелі патрэбу трымацца разам з суайчыннікамі, не ўсе захоўвалі беларускасць за мяжой. Найбольш нацыянальна свядомая эміграцыя была справакавана падзеямі Другой сусветнай вайны, калі на Захадзе апынулася больш за 100 тысяч беларусаў. Менавіта яны і сталі стваральнікамі таго асаблівага беларускага свету нацыянальнай дыяспары. Яны ладзілі беларускія фестывалі, выдавалі кнігі, будавалі свае цэрквы і грамадскія дамы, ставілі помнікі беларускім героям. Менавіта беларускія будынкі і помнікі, таксама як і раскіданыя па розных краінах могілкі нашых суайчыннікаў сёння могуць быць яскравым сведчаннем беларускай прысутнасці ў свеце. Некаторыя з іх склалі гэты каляндар. Найбольш моцнымі цэнтрамі прыцягнення беларусаў заўсёды былі цэрквы, менавіта таму іх засталося сёння ці не больш за іншыя будынкі.

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь каляндар у адным файле