Наша Слова.pdf, 9 / 2022

Наша Слова.pdf

9 / 2022

Publication Place: Ліда

Publication Date: 2022-03-02

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Сённяшні расейска-ўкраінскі канфлікт пачаўся не ў 2022 годзе, не ў 2014, не ў 1944 і не ў 1918. Канфлікт гэты цывілізацыйны. І калі ўсе цывілізацыйныя адрозненні паміж расейцамі і ўкраінцамі на працягу стагоддзяў раз за разам удавалася згладжваць, то заставаўся адзін фактар, які не згладжваўся - гэта мова. Сёння ў пераліку крыўдаў, якія Украіна нанесла Расіі, ні адзін расійскі прапагандыст не забывае пра мову, якой украінцы мэтанакіравана і паспяхова вярталі статус адзінай дзяржаўнай. Калі беларусы ў пачатку 90-х займаліся тым жа самым, то рабілі гэта па-беларуску, “памяркоўна”, таму многага і не дасягнулі, ды і часу было мала. Украінцы накіравалі на вырашэнне гэтага пытання ўсю магутнасць дзяржаўнага апарата і дасягнулі значна больш. Расейскія прапагандысты гавораць, што яны не маглі дапусціць, каб вырасла гэтае новае, цалкам украінамоўнае пакаленне. І працэс украінізацыі пачалі спыняць разам з іншымі сілавымі сродкамі. Па факту паспяховы рух Украіны да поўнай украінізацыі ўсяго і ўсіх можа скончыцца стратай самой Украіны. Не будзем гадаць, дзе і на чым усё спыніцца, мы ж міжволі - сведкі той высокай цаны, якую мае мова народа для сваіх і чужых. І ўсё ж, нягледзячы ні на што, наш уласны шлях да мовы - шлях непазбежны і справядлівы.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Наша слова.pdf, 150 / 2024

Наша слова.pdf

150 / 2024

9 лістапада ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў. З гэтай нагоды па запрашэнні душпастыра Лепельскай парафіі ксяндза Уладзіміра Заянчкоўскага цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым касцёле ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі. Звяртаючыся да сабраных у святыні, іерарх заахвоціў берагчы прыроду - прыгожы да... More »


pdf
Наша слова.pdf, 149 / 2024

Наша слова.pdf

149 / 2024

1-2 лістапада ў Беларусі прайшлі “Каласавіны”. “Каласавіны прайшлі па вялікім коле. Супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун праехаў па ўсім маршруце, дасылаючы невялікія тэксты і мноства фотаздымкаў, з якіх атрымаўся гэты рэпартаж. 1 лістапада ў музеі Якуба Коласа прайшла XXXVIІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Каласавiны-2024". Пасля адкрыцця канферэнцыі і прывітальных словаў ганаровых гасцей прайшла... More »


pdf
Наша слова.pdf, 148 / 2024

Наша слова.pdf

148 / 2024

23 кастрычніка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара, педагога, аўтара шматлікіх кніг, падручнікаў, слоўнікаў Івана Лепешава (1924-2014). Выдатны мовазнавец Іван Якаўлевіч Лепешаў шмат зрабіў для развіцця беларускай мовы, папулярызацыі і абароны роднага слова. Вучонага з поўным правам можна назваць патрыярхам беларускай фразеалогіі і парэміялогіі. 100-годдзе вялікага беларускага мовазнаўца годна ўш... More »


pdf
Наша слова.pdf, 147 / 2024

Наша слова.pdf

147 / 2024

Так сталася, што пасля закрыцця папяровага “Нашага слова” і пераходу газеты ў электронны фармат “Наша слова.pdf” з яе старонак практычна зніклі “моўныя” матэрыялы. Прычынаў тут шмат. Прафесары старой школы, якія цесна супрацоўнічалі з “Нашым словам”, проста паўміралі. Мовазнаўцы новага пакалення, мабыць, ці маюць дастаткова магчымасцяў друкавацца ў больш прэстыжных выданнях, ці проста не ведаюць пра “Наша слова.pdf” або, магчыма, і не п... More »


pdf
Наша слова.pdf, 146 / 2024

Наша слова.pdf

146 / 2024

12 кастрычніка ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных. Папярэдняя каранацыя абраза Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ў Беларусі пятнаццаць гадоў таму: 22 жніўня 2009 года арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснэр усклаў папскія кароны на цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай, В... More »


pdf
Наша слова.pdf, 145 / 2024

Наша слова.pdf

145 / 2024

Дзмітрый Круты ўспомніў, што ў пачатковай школе ўсе прадметы ў яго былі на беларускай мове. Паводле яго слоў, самыя цёплыя ўспаміны звязаны менавіта з тым часам - "калі перапынкаў не чакаў, а слухаў з задавальненнем настаўнікаў", паведамляе СТБ. - Першыя чатыры класы ў мяне ўсе прадметы ў школе былі на беларускай мове. Галоўнае ўражанне - гэта настаўнікі. Усё ж такі савецкія настаўнікі, гэтая савецкая загартоўка, вопыт… Я памятаю, што ... More »


pdf
Наша слова.pdf, 144 / 2024

Наша слова.pdf

144 / 2024

23 верасня, ва ўспамін святога айца Піо з П'етрэльчыны, біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння. Як паведаміла Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, з гэтай нагоды ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя ў Гародні адбылася ўрачыстая цэлебрацыя Эўхарыстыя, якую ўзначаліў годны юбіляр. У ёй браў удзел таксама каад'ютар Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які днём раней вярнуўся з ... More »


pdf
Наша слова.pdf, 143 / 2024

Наша слова.pdf

143 / 2024

У нядзелю 15 верасня, калі адзначаецца ўспамін Маці Божай Балеснай, у касцёл святога Міхала Арханёла ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага абраза Маці Божай Наваградскай, якую называлі Замкавай. Унясеннне і дабраслаўленне абраза адбылося ў межах святкавання 400-гадовага юбілею касцёла. У старадаўнія часы ў Наваградку існавала некалькі абразоў Маці Божай, але толькі адзін з іх быў "Замкавы", там... More »


pdf
Наша слова.pdf, 142 / 2024

Наша слова.pdf

142 / 2024

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, на старадаўняй Мядзельскай Кальварыі (Менска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылося набажэнства Крыжовага шляху і адпустовая святая Імшы на Гары крыжоў. Крыжовы шлях правёў айцец Андрэй Авен OCD з супольнасці айцоў кармелітаў босых у Мядзелі. У набажэнстве бралі ўдзел шматлікія мясцовыя вернікі і госці, у тым ліку дзве групы пілігрымаў: з Менска і з Барысава. Ад кальварыйскай брамы, што размешча... More »


pdf
Наша слова.pdf, 141 / 2024

Наша слова.pdf

141 / 2024

5-6 верасня ў Менску ў Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН працаваў 3 Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. На ўрачыстым пасяджэнні выступілі акадэмікi У.Р. Гусакоў, А.І. Лакотка, А.А. Каваленя, кандыдат гiстарычных навук з С. Пецярбурга - Марыя Спірына, прадстаўнік Міністэрства адукацыі і іншыя. Акадэмік А.А.Каваленя нагадаў прысутным, што першы Мiжнародны навуковы кангрэс культуры адбываўся ў 201... More »