Publication Place: Горадня
Publication Date: 2002
Publisher: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
ISBN: 985-417-195-7.
Category: Belarusian Language; Methodological Literature
Copyright © 2000 by Валянціна Маршэўская
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: http://www.grsu.by --
Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001). Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Асаблівасці навуковага стылю мовы», «Навуковы тэкст: структура і моўная ар-ганізацыя», «Сістэма жанраў навуковай літаратуры», «Стылістыка афіцыйна-справавых папер». Тэарэтычныя звесткі дапаўняюцца пытаннямі для кантролю ведаў. Авалодаць лагічнай будовай сінтаксісу навуковага выкладу і спецыфічнымі моўнымі канструкцыямі дапамогуць заданні, пры-ведзеныя ў пэўную сістэму Заданні напраўлены на тое, каб наву-чыць студэнтаў характарызаваць лексічныя, марфалагічныя, сінта-ксічныя і інш. асаблівасці навуковага стылю, рабіць кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці. Пры складанні рэфератаў і анатацый студэнты вучацца шу-каць і вылучаць асноўную і дадатковую інфармацыю, авалодваць прынцыпамі разгортвання і кампрэсіі інфармацыі ў навуковым тэксце, правільна афармляць даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.
Catalog: Kamunikat.org
Вучэбны дапаможнік змяшчае звесткі аб літаратурнай норме, моўных сродках і правілах іх выкарыстання. Практычныя заданні з улікам мовы матэматыкі разлічаны на паглыбленне тэарэтычных ведаў пра лексічныя, фанетычныя, арфаэпічныя, графічныя, арфаграфічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Асобна даюцца тэксты для навучальнага перакладу. Дапаможнік разлічаны на студэнт... More »