![]() |
![]() |
Publication Place: Vilnius
Publication Date: 2021
Editor: Хадановіч Андрэй
Translator: Касцюкевіч Павал
Graphics Design: Післяк Міця
Publisher: Logvino literatūros namai
Sizes: 216 с., іл.
ISBN: 978-609-8213-97-3
Category: Belles-Lettres; Translations
Copyright © 2021 by Мэндэлэ Мойхер-Сфорым, Павал Касцюкевіч - пераклад на беларускую мову, Міця Післяк - ілюстрацыі, Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Logvino literatūros namai
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
Supplementary Data: Усе псальмы ў перакладзе Васіля Сёмухі.
Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы. Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён — усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай яўрэйскай літаратуры. Той, хто вярнуў біблійную мову іўрыт, а таксама ўключыў мову мястэчак — ідыш, у шэрагі чынных і плённых гульцоў сусветнага пісьменства. Аўтар напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, а ця¬пер, у ХХІ стагоддзі, пасля перакладаў на шматлікія мовы свету, выходзіць беларуская версія, падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвінаў. Ілюстрацыі зрабіў мастак Міця Післяк.
Catalog: Прыватны кнігазбор