|
|
Publication Place: Ліда
Publication Date: 2022-02-02
Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Інбелкульт быў заснаваны па ініцыятыве вядомага беларускага навукоўца Сцяпана Некрашэвіча, які і стаў першым кіраўніком гэтай установы. Сама ж яна была адным з галоўных лакаматываў таго часу, які рухаў беларускую культуру і навуку наперад. У складзе Інбелкульту дзейнічалі разнастайныя камісіі. Яны займаліся вывучэннем і развіццём гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, антрапалогіі, мовазнаўства, мастацтвазнаўства, краязнаўства, геалогіі, геаграфіі ды іншых навуковых дысцыплін. Правадзейнымі сябрамі гэтай установы ў розны час былі вядомыя беларускія культурніцкія дзеячы і навукоўцы: Яўхім Карскі, Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Аркадзь Смоліч, Зміцер Жылуновіч, Язэп Дыла ды многія іншыя. Менавіта на базе Інбелкульту ўвосень 1926 года адбылася знакамітая канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу, якая сабрала не толькі знаных беларусаў замежжа, але і вядомых навукоўцаў.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Наша Слова.pdf
Нават і не верыцца, што гістарычна-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь можа таксама актыўна ўжывацца! Так, менавіта, ужывацца! Цэлы фестываль нават прыдумалі! І гэта непадалёку ад горада Ліды. У бліжайшым ад яго гарадскім пасёлку Воранава! А раней жа гэта быў і Лідскі павет! Аб чым я? Ды пра беларускую смакату! Пра наш беларускі хлеб! Пра бульбачку. І не проста пра бульбу, а пра стравы, якія вырабляюцца з яе. Якія толькі ні ствар... More »
18 верасня чатыры маладыя даследніцы з Германіі атрымалі прэмію "Для жанчын у навуцы" за 2025 год. Гэтая прэмія прысуджаецца Камісіяй ЮНЭСКА, арганізацыяй “Das Deutsche Humboldt-Netzwerke.V.” і “Фондам L'Orеal” маладым жанчынам-навукоўцам за выбітныя дасягненні ў навуцы. Асаблівасць гэтага года заключа- ецца ў тым, што ўсе чатыры лаўрэаткі прыехалі ў Германію з-за мяжы, каб займацца навуковай працай. Прэмію атрымалі доктар Кейсі Пакуол... More »
Другі дзень Свята беларускага пісьменства пачаўся ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з прэзентацыі трох кніг: "Лідскі край: з любоўю і назаўжды", "Край наш вольны, край любімы", "З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі". Вядучыя беларускія выдавецтвы "Беларусь", "Мастацкая літаратура" і Выдавецкі дом "Звязда" выпусцілі іх у свет. Кнігі расказваюць пра гісторыю і сучаснасць Лідчыны, яе славутасці, пра пісьменнікаў, якія звязаны... More »
6 і 7 верасня Ліда стала цэнтрам прыцягнення для тысяч цаніцеляў і майстроў друкаванага слова. Горад з размахам і на найвышэйшым узроўні адсвяткаваў ХXXII Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ў канцэпцыю свята ўключаны такія тэмы, як 80-годдзе Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання і 500-годдзе з моманту першай публікацыі кнігі "Апостал" Францішка Скарыны. Урачыстасці з нагоды Дня беларускага пісьменства ўжо шмат гадоў праводз... More »
Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе, на пляцоўцы перад музеем разгарнуў свае старонкі праект "Слоўка за слоўкам". Праект быў створаны ў выніку паглыбленага даследвання гісторыі экспанатаў з фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. На базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні "Час. Традыцыі. Вобразы" рэалізуецца культурна-адукацыйная праграма "Рэха продкаў", якая з'яўляецца ўнікальным даведнікам па этнаграфі... More »
Засталіся лічаныя дні, калі гасцінная лідская зямля стане сталіцай XXXII Дня беларускага пісьменства. Майстры мастацкага слова літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідская газета" таксама рыхтуюцца да рэспубліканскага свята. Маё сяброўства з пісьменнікамі Лідчыны пачалося больш дваццаці гадоў назад. За гэты час я ўласна ўпэўнілася, што кожны з іх унёс значны асабісты ўклад у літаратурнае жыццё нашага рэгіёна. А яшчэ многія ... More »
Неяк так сталася, што праз доўгія гады лічылася быццам у Лідзе няма ні сур’ёзнай прозы, ні сур’ёзных празаікаў. Уся лідская проза замыкалася ў малых формах: апавяданне, гумарэска і да т.п. Але структура лідскай літаратуры такая, што вялікая колькасць лідскіх літаратараў жыве па-за раённым цэнтрам: у Менску, Гародні, у Парыжы, Мексіцы, у Расіі, можа, яшчэ дзе. Многія лідскія празаікі засталіся ўжо ў далёкім і блізкім мінулым. Літаратары ... More »
Горад змяняецца да свята, а на бульвары Гедыміна заразможна ўбачыць цэлуюалею незвычайных арт-лавак, прысвечаных тэме кнігі! Гэта частка конкурсу "Арт-лаўка" сярод мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый: кожны ўдзельнік стварыў лаўку, якая стала не проста месцам для адпачынку, а сучасным арт-аб'ектам. Ужо можна ацаніць працы Лідскага ГУП ЖКГ (там сустракае ўсіх вучоныкрумкач), ААТ "Менскі завод колавых цягачоў" (тут запусцілі букросі... More »
27 ліпеня 1990 года дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны. Ад гэтага дня Беларусь была абвешчана незалежным сябрам сусветнай супольнасці, што мае права на ўласную ўладу, законы і можа самастойна вызначаць сваю ўнутраную і вонкавую палітыку. Фактычна ад 27 ліпеня ў Беларусі спынілася дзейнасць саюзных законаў. І хоць да надання Дэкларацыі статусу Канстытуцыі мусіў мінуц... More »
11 па 12 ліпеня ў Тракелях (Гарадзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) праходзілі дыяцэзіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Сюды прыйшлі пілігрымкі з многіх парафій дыяцэзіі. 12 ліпеня дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Ін’яцыё Чэфалія, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку і нядаўна прыбыў у нашу краіну. Разам з арцыбіскупам санктуарый наведаў сакратар... More »