Publication Place: Беласток-Горадня
Publication Date: 2021-10-22
Editor: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
Publisher: Kamunikat.org
Book Series: Кнігі бяз літар
Sizes: 00:40:08
Category: History; Video
Copyright © 2021 by Генадзь Семянчук, Kamunikat.org - video
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Аб Пачатках Полацка
У беларускім гісторыка-культурным дыскурсе Полацк мае першаснае і фундаментальнае значэнне: ад яго наш народ вядзе свой адмысловы „нацыянальны радавод”. Ранняй гісторыя ўрбаністыкі Полацка падзяляецца на тры перыяды: 1) палачанскі (славянскі) (VIII – I пал. X ст.); 2) варажскі (50-70-я гады X ст.); 3) княжаскі (90-я гады X ст. – I пал. XI ст.). Сапраўднае гарадское жыццё ў Полацку з'яўляецца ў апошніх дзсяцігоддзях Х ст. Пры князе Ізяславе Ўладзіміравічы, сыне Рагнеды і ўнуку Рагвалода, і безперапынна развіваецца ў першай палове ХІ ст. – у часы княжання Брачыслава Ізяславіча і Усяслава Брачыславіча. Горад лакалізуецца і будуецца на новым месцы раней актыўна не заселяным – на тэрыторыі сучаснага Верхняга замка (дзе будуецца велічны Сафійскі Сабор) і прымыкаючых да яго Вялікага пасада і Запалоцця. У часы Усяслава працэс урбанізацыі Полацка скончваецца і горад набыў высокі статус сталіцы Полацкай Русі, незалежнай ад Кіеўскай Русі і Навўграродскай Русі.
Video: Кнігі бяз літар
Belarusian Authors: Семянчук Генадзь
Belarusian publishers: Kamunikat.org
Catalog: Kamunikat.org
У гісторыі Беларусі ёсць адзін перыяд, які вельмі падобны тыпалагічна па зместу да вядомага серыялу “Гульня тронаў”, зняты на падставе цыклу раманаў-фэнтазі амерыканскага пісьменніка Джона Рэйманда Рычарта Марціна “Песнь ільду і вагня”. Ідзе гаворка пра шматгадовую барацьбу нашчадкаў Усяслава за полацкі трон ў сярэдзіне ХІІ ст. Ва ўнутрыдзяржаўнай дынастычнай вайне ў Полацкай зямлі – ГУЛЬНЕ ТРОНАЎ - найбольш актыўнымі былі наступныя ўдз... More »
Сярод шматлікіх палітычных і вайсковых падзей на Русі другой паловы ХІ – першай паловы ХІІ ст. на старонках летапісаў не сутракаецца больш маштабнай, чым паход кааліцыі Яраславічаў на Полацкіх Ізяславічаў/Рагвалодавічаў у 1127 г. і пазнейшая высылка полацкіх князёў у Візантыю ў 1129 годзе. Большасць гісторыкаў, якія звярталі сваю ўвагу на полацкія падзеі 1127–1131 гг., аб’ядноўвае адна прынцыповая асаблівасць: высновы пра прычыны паходу... More »
За ўвесь час ад смерці Яраслава Ўладзіміравіча ў 1054 г. да мангольскай навалы ў 30—40-я гады ХІІІ ст. Усяслаў Брачыславіч быў адзіным князем, які заняў кіеўскі пасад, не будучы Яраславічам. Менавіта полацкі князь сваімі актыўнымі дзеяннямі парушыў раўнавагу ўлады паміж Яраславічамі. Усяслаў стаўся найбольш актыўным і паспяховым змагаром супраць стварэння адзінай дзяржавы на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы ў раннім сярэднявеччы, кінуўшы ўсю ... More »