Volume: 2
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1952
Publisher: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
Category: Belles-Lettres
Book Collection: MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)
Copy Numbers: MiOKB — [7847], [4152]
Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Казахская ССР) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў на лесанарыхтоўках. Часам ён займаўся дробным гандлем, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Маці, Хана Плаўнік, працавала швачкай-каптурніцай[3]. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. У яго на паліцы, акрамя Талмуда і іншых рэлігійных кніг, стаялі тамы «Металічнае справы», «Геаметрыі», «Матэматыкі»… Яго дзеці — трое сыноў і чатыры дачкі, — атрымалі пачатковую адукацыю. Паміж старэйшай і малодшай дочкамі была розніца ў 25 гадоў. Самуілу з самага дзяцінства прыйшлося дапамагаць па хаце і па гаспадарцы сваёй вялікай сям’і. На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў (ешыбоце), з якой быў выгнаны за вольнадумства. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта. З самага дзяцінства кнігі былі запалам будучага пісьменніка. Ён вышукваў іх самымі рознымі спосабамі. Выпісваў з Вільні, Масквы і Пецярбурга, выпрошваў у паноў, шукаў у школах, якія знаходзіліся непадалёк.
Catalog: MiOKB
Шэпты... Лясныя шэпты, чаму вас не чутна? Чаму вы анямелі? Вочы пазіраюць вакол, шукаюць удалі, мо дзе высокай сцяною цямнее бор, мо дзе ў зелені бялее бярэзнік... Пуста... Сумна... На маўклівых далінах адны жылістыя карчы... Там, дзе былі гаі, жаўцее жвіровы пясок. Рэчка высахла... Ціха... жудасна... Шэпты... Лясныя шэпты, дзе вы? (фрагмент) More »
Невядома было, ці ўжо зайшло сонца ці не, бо густыя хмары агарнулі ўсё неба, і цемра абхапіла абшар палёў пад касагорам. Была нейкая парнасць, як перад дажджом. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Людзі са спешкай вазілі на гумны жыта з поля. Чутно было, як на азяродах гаманілі ды крычалі: «вышэй падавалку!» або — «сноп развязаўся, каб цябе-е!» ці «не варонь там, падла здохлая!» У Кастуся не паспелі звезці ў гумно ўсё жыта, і ... More »
Хмаркі насіліся над лесам. Розныя па колеру і фасону, яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу. Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам. Чаго-чаго ў іх не было! Цэлыя гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, выспы, азёры, агнёвыя звяры, працэсіі святых у белых вопратках, незлічоныя легіёны ваякаў на конях... (фрагмент) More »
Душная цёмная ноч. Міронава сям’я спіць у пуні на свежым сене. Не спіцца толькі двум: старому дзеду Мірону і яго васьмігадоваму ўнуку Андрэю. Дзед думае цяпер, як ухітрыцца найцішэй выйсці з пуні, каб нявестка не пачула, ды напісаць ліст сыну ў Амерыку. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча. Усе смачна спяць пасля працы на сенакосе, як пасля кірмашу ўсё роўна. Дзед аглядаецца па баках ды... More »
— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна, — казалі хомінцы, — во, прынамсі, павесялее ў нас! Буслы былі — сям’я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну. Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя. Бацька зваўся Міхайла. Сярэдніх гадоў, з калматымі валасамі, з доўгай, як варонне крыло, чорнай барадой; хадзіў у даўгаполай, падперазанай лыкам ... More »
На небе толькі што ўзышла паўночная зорка. Ледзь-ледзь вызначаюцца чорнымі асілкамі высокія стагі. На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык — стары рыбак і паляўнічы — сядзіць на перавернутым чаўне пры слаба тлеючым вогнішчы і дыміць люлькай. Побач ляжыць на карчы яго стрэльба-дубальтоўка. Мацей расставіў нанач венцеры ў затоках, а сам астаўся вартаваць, каб ніхто з блізкіх вёсак іх не вытрас, як часамі падшывальцы любілі рабі... More »
Спачатку, дзеткі мае, здалося мне, што старыя часы раптам устром галавой варочаюцца да нас: вось, знакам тым, цяперака няма вінаполек — і калісьці таксама не было вінаполек. Але тутака трапілі якраз пальцам у вока. «Не заўсяды, як на дзяды», дзеткі мае! Эхэ-хэ, «што было, тое травой зарасло». Знакам тым, я ішчэ добра памятаю тыя дзянькі, калі з Рагазіны вазілі пузатыя бочкі «ачышчанай», калі па дошках талакой качалі гэтыя самыя бочкі н... More »
Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак былі палацамі побач з Фросінай хатай. Муж Фросі хадзіў вечна на адработкі да кулакоў. Рэдка калі ён што прыносіў дамоў — трэба было ад... More »
Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць і навуку. Такія яго крыжыкі добра ведала даўнейшая воласць. (фрагмент) More »
На зачарованых гонях, нібы тры адвечныя вартаўніцы, шушукалася тройца зграбных стромкіх хвоек. Нібы карагодніцы, якія во-во пусцяцца ў скокі, хвойкі рухалі зялёнымі пругкімі рукамі-лапкамі. Вілаватымі ланцугамі-карэннямі хвойкі былі прыняволены некім да гоняў. Хтосьці паставіў іх тут глядзець за тым, што чыніцца вакол. Загартаваная двухклыковая саха грызла зачарованыя гоні з году ў год, пераварачвала лусты-скібы чарназёму. Смаглай, жыво... More »