Publication Place: Барысаў
Publication Date: 2007-01
Editor: Салаш Сяргей
Publisher: ГК "За чысты Барысаў!"
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Заданне для БРСМ у Пячах Праблема вечаровага і начнога асвятлення Печаў не новая. Ліхтары то гараць, то не гараць. Шматлікія пячанскія завулкі літаральна патанаюць у цемрыве. Яшчэ не так даўно цэнтральная вуліца гарадка палохала сваім змрокам тых жыхароў, якія вярталіся вечарамідамоў. Аднак, дзякуй Богу, нашы крытычныя выказванні часам маюць эфект. А тут як-раз падаспела дырэктыва (як учасе вайны) чалавека, які займае пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб усеагульнай эканоміі энергарэсурсаў. I пачалася эканомія! Цёмныя завулкі Печаў сталі яшчэ цямнейшымі, а вось тыя ліхтары, якія цешылі нас сваім святлом. пачалі гарэць дзе-ні-дзе нават удзень... (sic!) Так, менавіта ўдзень! У студзені «энергетычная дыверсія» была заўважаная на працягу многіх дзён запар, напрыклад, каля дому №36 аб 11-30. Хочацца спытаць, куды ж глядзелі штатныя ідэолагі і сэксоты? Няўжо так былі занятыя напісаннем справаздачаў пра недапушчэнне незалежных прадстаўнікоў у органы мясцовай улады Барысава? 3 гэтай нагоды у мяне ёсць практычная прапанова. Я думаю, яна асабліва спадабаецца тым, хто не надта задаволены зместам «Печаў сёння», маўляў шмат крытыкі, але няма практычных прапановаў Калі ласка, вось мая прапанова -прыкамандыраваць да кожнага яшчэ «жывога» пячанскага ліхтара па адным члене БРСМ, каб сачылі за тым, ці не ажыццяўляецца свядома або несвядома «энергетычная дыверсія» у нашым гарадку Арганізацыя патрыятычная, няхай праявяць патрыятызм у складаны для краіны і дыктатара час. У якасці грамадскай нагрузкі...
Catalog: Kamunikat.org