Някляеў Уладзімір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімір Някляеў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Жакевіч Збігнеў, Віленскі трыпціх

Віленскі трыпціх

Жакевіч Збігнеў

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2020

Translator: Кляшчонак Т.

Publisher: Выдавец Р. М. Цымбераў

Book Series: Такая гісторыя

Sizes: 470 с.

ISBN: 978-985-7236-18-3

Category: Belles-Lettres; Translations

Copyright © 2019 by Збігнеў Жакевіч, Т. Кляшчонак - пераклад, Кнігазбор - афармленне, Выдавец Р. М. Цымбераў

Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)

Аўтабіяграфічная мастацкая трылогія «Віленскі трыптых» прысвечана гадам, пражытым пісьменнікам у Беларусі, і ўяўляе сабой пераклад на беларускую мову трох унікальных па мастацкай задуме і прыёмах аповесцяў. Падзеі дзяцінства пісьменніка падаюцца вачыма дзіцяці ў суправаджэнні ўжо сталых яго разважанняў аб уласным лёсе, цывілізацыйна-палітычных зменах пасля прыходу савецкай улады і аб рэлігійна-светапоглядных пытаннях. Дзея трылогіі разгортваецца на фоне жыцця сям’яў бацькі і дзеда, дробнага памешчыка з-пад Крэва, пачынаючы з 1938 па 1946 год, закранае мірнае жыццё сям’і ў Маладзечне і выжыванне пад нямецкай акупацыяй. Кніга поўнасцю апалітычная, прасякнутая гістарычнымі ведамі, пачуццём любові да зямлі продкаў, этнічнага прабачэння і паяднання. Другая па ліку аповесць трылогіі — «Род Абачаў» — напісана ў жанры гімнічнай прозы, несустраканым дагэтуль у Беларусі, гэта непаўторны гімн любові да Айчыны. Кніга можа служыць узорам літаратурнага майстэрства для літаратараў усіх узростаў.

Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)